Hайлепшы пункт



https://www.youtube.com/watch?v=GzJrtPFcEnM&feature=youtu.be

Калемегдан – найлепшы пункт, можа апрача паасобных хмарачосаў, каб аглядаць панараму Бялграду і месца, дзе рака Сава ўпадае ў Дунай. Але гэта стратэгічнае месца з увагі на вайсковыя дзеянні ў мінулым. Крэпасць узнікла яшчэ за кельтаў, перабудаваная ў часы рымскія, а забудова, якая захавалася да сёння – з ХVII стагоддзя.

Калемегдан і вялізны парк, які яго абхапляе гэта таксама месца для сямейнага адпачынку і гульняў з дзецьмі. Тут дзіцячыя пляцоўкі, цэнтр адпачынку, кавярні, пра марозіва, напоі ці іншыя салодкія прадукты нават не трэба ўзгадваць, бо гэта зразумелае самае сабой. Тут найпрыемней выстаўляецца сонца на твар, пазіраючы на лодкі на Саве – цэнтры начнога жыцця ў летнім сезоне.

https://www.youtube.com/watch?v=8SD2mp_Y4Vs&feature=youtu.be

Вайсковы характар месца і натуральныя якасці спрычыніліся да таго, што гэта рай для аматараў мілітарыі і гісторыі войска ды вайны, знаходзіцца там і Музей вайны. На адкрытым паветры дзесяткі гарматаў,   танкаў, баёвых вазоў ці гаўбіцаў, а ў сярэдзіне ўнікальныя калекцыі не толькі зброі, але між іншымі вайсковых сцягоў, фотаздымкаў і ваеннага мастацтва.

На Калемегдане знаходзяцца таксама старажытная царква Ружыца і капліца Святой Петкі – Параскевы Бялградскай, дзе б’е крыніца са святой вадой. Гэтыя месцы прыцягваюць вернікаў і тых, якія шукаюць малітвы, дапамогі ці проста спакою для душы. А мы сустрэлі там выпадкова бацюшку – прафесара тэалогіі, з якім пагутарылі якраз пра польскае кіно.

https://www.youtube.com/watch?v=QI4FSCwtb2c&feature=youtu.be

Калемегдан шматбаковы, значыць прапануе шырокі спектр відаў адпачынку. Добра сябе адчуваць будуць гісторыкі і аматары фартоў, на сямейную ці школьную экскурсію запрашае нядрэнны заапарк, побач якога невялічкі люнапарк. Можна таксама заняцца спортам.

Ёсць тут умовы для таго, каб развіваць у народу зацікаўленне да відаў спорту, у якіх сербы на высокім еўрапейскім узроўні, а нават на найвышэйшым. Як прыклад баскетбол, якім не толькі займаюцца на Калемегдане, зараз сэрбская ліга і можа ўдастса схадзіць на матч лепшых камандаў, бо з расповеду ведаем, што на пляцоўцы адзін спектакл, а на трыбуне праходзіць другі не менш варты ўвагі.

Але мы ўсё яшчэ на Калемегдане, дзе можна таксама скарыстацца кортамі для тэніса, у Сэрбіі што гэта за спорт тлумачыць нікому не трэба, найлепшая ракета свету гэта зараз сэрб, Новак Джоковіч, за якога балее цэлая краіна. А на кортах аматары ў розным узросце, ад юнакоў па пенсіянераў, якіх яшчэ больш сустракаем у іншай частцы парку, пры сталах з шахматамі. Не клоўны ці мімы, а жывыя, шчырыя жыхары Бялграду, якія прыходзяць паспрабаваць сваіх сілаў у шахматах, найчасцей мужчыны сярэдняга і сталага ўзросту, ствараюць натуральны турыстычны атракцыён. Побач гульцоў і тыя, якія іх суправаджаюць, балельшчыкі ці проста гледачы спектаклю.

https://www.youtube.com/watch?v=0QtRCPMaSD8&feature=youtu.be

Калемедан гэта таксама месца шматлікіх выставаў, якія прэзентуюцца на адкрытым паветры круглы год, на алеі, якая цягнецца на вышыні крэпасці ўздоўж берагу Савы. Гэта самае прэстыжнае месца для публічных выставаў у Бялградзе, дзе мінулыя разы бачылі выставы самых знаменітых аўтараў сэрбскага коміксу, гістарычныя фотавыставы пра ваенныя лёсы Бялграду ці выставу сучаснай фатаграфіі з цэлага свету, прэзентуюцца вынікі шматлікіх конкурсаў ці праектаў ды выставы як часткі промакампаніяў іншых дзяржаў.

Дзеля самага лепшага прыкладу ўспомнім хаця б выставу «Колеры праваслаўя. Польшча», якая была ладжана ўлетку мінулага году пры ўдзеле польскага МЗС. Фотаздымкі зроблены карыстальнікамі парталу Ortphoto.net сталі візітнай карткай Польшчы, у якой праваслаўе з’яўляецца веравызнаннем меншасці. Але гэта невыпадковы і добры крок ў сэнсе прарэклямавання Польшчы, паколькі ў Сэрбіі праваслаўныя гэта большасць, а народ вельмі прывязаны да сваёй веры і праваслаўных традыцыяў, нягледзячы на паў стагоддзя ў камунізме.

Калемегдан урэшце гэта звычайна лепшае месца для закаханых, для аматараў краявіду, тут людзі не бягуць, а часцей размаўляюць. А мы пагутарым пра чарговыя знакавыя з’явы Бялграду ўжо ў бліжэйшы аўторак.

fota zahalowak

З Бялграду для Беларускага Радыё Рацыя Радэк Дамброўскі і Іло Карпюк.