Падарожжа з Рацыяй – Дзённік Графамана. Славаччына, Вугоршчына



padaroazRacyjaj

21.05.2013

Пачынаюцца горы – добрая падрыхтоўка да румынскіх Карпатаў (каб не ўзгадваць пра Грузію). Пад пераход у Барвінку 3 кіламетры ўгару, як скалалаз, але за гэта пазней на славацкім баку амаль 20 км можна не круціць педалі (галоўнае – трымаць шапку).

padaroza_z_racyjaj-_pierszaja_miazaПадарожжа з Рацыяй – першая мяжа

 

tanki

savecki_tank_peramahaje_niamecki-tut_u_vakolicach_svidnik Савецкі танк перамагае нямецкі ў ваколіцах Свідніка

На другім баку мяжы праязджаю праз праваслаўныя ды ўніяцкія цэрквы, крыжы з кірылічнымі надпісамі, паколькі тут ніколі не было акцыі “Вісла”. Да сёняшніх дзён спакойна жывуць тут лэмкі.

lemkouska_carkva_na_slavackim_bakuЛэмкаўская царква на славацкім баку

carkva_u_miasteczku_stropkovЦарква ў мястэчку Стропкаве

byla_vioska_zastausia_kasciol_-_astatnija_haty_zalili_pryБыла вёска, а застаўся толькі касцёл. Усе хаты залілі пры пабудове вадасховішча Велька Домаша.

Дарэчы, амаль уся ўсходняя Славаччына этнічна адметна. На поўначы – лэмкі (ці як іх тут называюць русіны)…

lemkouski_festivalЛэмкаўскі фестываль

… на поўдні – мора венграў ды паўсюльныя цыганы.

Я цісну на педалі, бо ў вёсцы Свэтушэ чакае чарговы каўчсёрфер – Барбара, дарэчы, з венгерскай сям’і. Мне вельмі цікава пабачыць жыццё гэтай “меншасці” (тут часам цяжка дамовіцца па-славацку) ды пагутарыць пра культурныя адметнасці, ды мо… пакаштаваць нейкай смачнай палеўкі (суп), але атрымаўся правал…

Замест абяцанай 9-й гадзіны вечара я дацягнулся толькі каля поўначы, зразумела, усе ўжо спалі ды няёмка было стукаць (хаця паспрабаваў – не атрымалася).

Непадалёк на дзіцячай пляцоўчы пабачыў два маленькія домікі з перавешаным паміж імі мосцікам, што гайдаецца. Лепшага месца для начлега знайсці не была сілаў. Ды і люблю я засынаць, углядаючыся ў зоры.

shmatzoraczna_hascinica_u_miascovasci__svatuse_-_pautoryc_kadr_ne_atrymasia_ruka_jak_szalionaja_traslasia_ad_holaduШматзоркавы гатэль у мясцовасці Свэтушэ. Паўтарыць кадр не атрымалася, бо рука як шалёная траслася ад холаду.

 

spalnia_dy_kuchniaСпальня ды кухня

Так, што Vitame na Slovensku! ды Полемік – „Комплікована”

* * *

22.05.2013

Прачнуўся раніцай ад таго, што ў мой „шматзоркавы” гатэль заказаў душ, прастора нечакана паменшылася, бо з доўгага мосціка вымушаны быў перанесціся ў цесны домік, да якога мосцік быў прымацаваны, сеў на кукішкі ды вырашыў яшчэ гадзінку кімарнуць.

Тут нечакана мужык з суседняй хаты прынёс шклянку гарачай мятнай гарбаты – тое, што трэба ў такую хвіліну…

Прачнуўся ў сем, дождж не спыняўся, але ж трэба збірацца.

Хаця гэта яшчэ Славакія навокал, усе размаўляюць па-венгерску (дарэчы, усе назвы мясцовасці ды вуліцаў на дзвюх мовах, а рэкламы ўжо ў большасці на венгерскай), прадаўшчыца ў краме пераходзіць на славацкую, толькі калі бачыць, што я нічога не разумею.

Пытаюся ў яе, дзе тут якая карчма адкрытая: вельмі хочацца папіць кавы на дарогу. Адкрытую карчму знайшоў толькі на венгерскім баку.

На дзіва, спакойна разумеем з бармэнам адзін аднаго – ды і хто гэта сказаў, што без мовы ты ніяк не дамовішся… Бяру яшчэ шклянку палінкі, а то дождж не спыняецца ды вельмі халодна. Дарэчы, за дзве кавы плачу столькі, колькі ў Варшаве за адну ў танным бары. Мне гэта вельмі даспадобы… Дарэчы, такія карчмы бачу пазней у кожнай венгерскай вёсцы, у кожнай вёсцы іх некалькі.

Прамокла ўсё, нават фоцік перастаў працаваць. А тут яшчэ ўвесь час больш чым 120 км да мэты – румынскага Заляў, дзе чакае чарговы каўчсёрфер…

А я яшчэ зноў блытаю шляхі, дождж не спыняецца, вечар набліжаецца. Румынія яшчэ далёка, а Заляў яшчэ далей…

Тут прабачце, сябры, я здаюся – вырашаю пашукаць начлег у гарадку Матэшалька, хоць і не планаваў набываць ніякія форынты. Выпраўляюся шукаць гатэль. У горадзе няма ніякіх гатэляў для працоўных. А я тут увесь мокры, ажно трасуся. Вырашаю рызыкнуць – падарваць бюджэт паездкі, ды выпраўляюся ў звычайны гатэль. Праўда, ад снядання адмовіўся, за 5 еўра я сам лепш паснедаю…

Доўга сядзеў у гарачым душы…, пазней хацеў пайсці ў горад, паспрабаваць мясцовых напояў, але аказалася, што ўся вопратка мокрая…

Дык сяджу ўвесь вечар у “хаце”, вячэраю кансервай ды лячуюся славацкай “Газдовай Грушкай”. Вашае здароўе!!!

[Not a valid template]

А песня на сёння з пазытыўным кліпам 😉