Падарожжы з дэпартацыяй
Негарэлае – аднайменная чыгуначная станцыя і аграгарадок Дзяржынскага раёна Менскай вобласці. Цяпер гэты населены пункт мала каму вядомы, а калісьці Негарэлае было нанесена на ўсе геаграфічныя мапы Еўропы і СССР.
Памежная камісія правяла мяжу паміж Савецкай Расеяй і Польшчай у Негарэлым (1 красавіка 1921 г.). Негарэлае становіцца першай чыгуначнай станцыяй, праз якую праязджала каля 10 тысяч чалавек у год.
Праз гэтую чыгуначную станцыю праходзілі наступныя цягнікі: Негарэлае-Уладзівасток, Парыж-Негарэлае.
Менавіта адсюль пачыналіся падарожжы савецкіх жыхароў на Захад. І гэтая станцыя былай першым, што бачылі замежнікі, які прыязжалі ў СССР.
Праз Негарэлае праязжала шмат вядомых расейскіх і замежных пісьменнікаў, мастакоў, скульптараў, музыкантаў. Аўстрыйскі пісьменнік С.Цвейг успамінаў, што першае, што ён пабачыў у Негарэлым, гэта надпіс на вакзале: “Пролетарии всех стран, соединяйтесь!”
На тэрыторыі сучаснага Дзяржынскага раёна праходзіла “нейтральная” 10-кіламетровая зона паміж польскімі і савецкімі войскамі.
Польскія войскі стаялі на лініі вёсак Негарэлае-Мікулічы-Старая Рудзіца-Баравое-Дзягільна.
Савецкія вайскоўцы знаходзіліся на наступнай лініі Чыкі-Залессе-Крысава-левы бераг ракі Уса.
У “нейтральную зону” трапляляла Койданава (Дзяржынск). У лістападзе 1920 г. тут была створана антысавецкая Койданаўская незалежная рэспубліка, якая праіснавала толькі 4 сутак.
Пасля Рыжскай мірнай дамовы Койданава уваёшло ў склад БССР.
У горадзе пражывала вялікая колькасць палякаў, па гэтай прычыне ў 1932 г. гораду было прадастаўлена самакіраванне, і ў тым жа годзе Койданава становіцца Дзяржынскам. У гонар заснавальніка бальшавіцкай тайнай паліцыі Фелікса Дзяржынскага.
Паколькі горад быў цэнтрам польскай аўтаномнай акругі ў БССР, то тут існавалі польскія школы і бібліятэкі.
У 1936 г. савецкая ліберальная нацыянальная палітыка была спынена. Пачаліся дэпартацыі палякаў. У 1937 г. НКУС пачало “польскую акцыю”, ахвярамі якой стала вялікая колькасць удзельнікаў дзяржаўнага і партыйнайга апаратаў у аўтаномнай акрузе. У 1938 г. адбылася афіцыйная ліквідацыя гэтай аўтаномнай акругі. Большая частка гэтых людзей была расстраляна ў Курапатах, частка дэпартавана ў Казахстан і Сібір.
Драўляная архітэктура Негарэлага.
Чыгуначная станцыя Негарэлае, якая ў 20-30-я гг. ХХ ст. прымала замежных еўрапейскіх гасцей і адсюль пачыналі свае падарожжы грамадзяне СССР. Была нанесена на ўсе геаграфічныя мапы Еўропы і СССР. Праз як праязжала каля 10 тысяч пасажыраў у год. Зараз на рэканструкцыі.
Сябры нашы меньшыя.
Прамысловая зона. Негарэльскі воскаперапрацоўваючы і вульевы завод.
Сучасныя дамы аграгарадка Негарэлае.
Тут праходзіла мяжа.
Валун з шыльдай, на якой адлюстраваны гістарычныя назвы сучаснага Дзяржынска.
Тут знаходзіцца краязнаўчы музей і бібліятэка.
Касцёл Святой Ганны. Будаўніцтва драўлянага касцёла пачалося ў 1453 г. За сваю багатую гісторыю неаднойчы перабудоўваўся. Сучасны касцёл спалучае ў сабе рысы барока і класіцызму. У 1945 г. храм быў распушчаны. У пасляваенны час тут быў Дом культуры, пасля музыкальная школа. У 1990 г. касцёл зноў вярнулі вернікам.
Мемарыяльны крыж палякам-ахвярам рэпрэсій у Дзяржынску (Койданаве). Сціплы металічны крыж, пафарбаваны ў чорны колер, нагадвае пра палякаў, якія былі забіты альбо дэпартаваны з 1936 г. па 1939 г. Крыж усталявала арганізацыя Страж польскіх магіл (Польшча) у 1990-х гг. На крыжы унізе размешчана невялікая металічная шыльда з надпісам на польскай мове. Крыж знаходзіцца на тэрыторыі касцёла Святой Ганны.
Уля Шубзда, Ганна Шарэнда, Беларускае Радыё Рацыя
* * *
Краязнаўча-турыстычную перадачу «Уздоўж падзеленай Беларусі» слухайце на нашых хвалях у 11:20 і 21:35 па польскім часе, па беларускім на гадзіну пазней. З 09 па 27 ліпеня ў кожны будзённы дзень. 30.07 – завяршальная перадача.