Падзеленыя Рыжскай мірнай дамовай



Рыжская мірная дамова падзяліла Докшыцкі раен на дзве часткі: заходнюю “польскую” і ўсходнюю “савецкую”. Бягомль аказаўся на тэрыторыі БССР.

Першыя звесткі пра Бягомль ёсць ужо ў 16 ст., гэта былыя ўладанні Віленскага каталіцкага епіскапата. Наступным уладалькам Бягомля быў Міхал Кейзгайлавіч. Ёсць зафіксаваныя звесткі пра ўдзел жыхароў у паўстанні 1863-64 гг.

Сучасны пасёлак часта называюць “партызанскім”. Назву Партызанск Бягомль мог бы атрымаць пасля наведвання паселка ў 1967 г. Пятром Машэравым. На адкрыцці помніка на месцы былога партызанскага аэрадрома Пётр Міронавіч сказаў, што бачыць Бягомль горадам-садам і прапанаваў змяніць назву на Партызанск. Але далей слоў справы не пайшлі.

Назву Бягомль звязваюць з уцекачамі з катаргі, якія збіраліся невялікімі групамі ў лесе. Ад слоў “бегчы бегам” лічаць і пайшла назва гарадскога пасёлка. У наш час Бягомль мае славу месца, дзе жывуць былыя зэкі.

Докшыцы – горад раённага значэння. У 14 ст. частка горада належыла ўдзельніку Грунвальдскай бітвы Войцеху Манівіду. Докшыцы былі ўласнасцю Гальшанскіх, Радзівілаў, Кішак.

У сакавіку 1918 г. Докшыцы ўвайшлі ў склад Беларускай Народнай Рэспублікі. Пасля горад занялі палякі і ў 1921 г. Докшыцы ўвайшлі ў склад ІІ Рэчы Паспалітай.

Вёска Бярозаўка Докшыцкага раена была ў складзе Польскай рэспублікі і належыла Козел-Паклеўскім.

Сучасная вёска адметна тым, што тут каля касцёла стаіць каталіцкі і праваслаўны крыжы.

Пачыналася ўсе ў 2003 г., калі манахі капуцыны атрымалі будынак былой калгаснай канторы. Кантору перабудавалі і ў 2010 г. гэта стаў касцёл Маці Божай Вострабрамскай.

Так праводзяць вольны час дзеці ў Бягомлі

Савецкі помнік, сведчанне партызанскай славы гарадскога пасёлка.

Самалет-помнік “ІЛ-14Т” на месцы былога партызанскага аэрадрома. Першапачаткова знаходзіўся на тэрыторыі Музея народнай славы. Менавіта на адкрыцці гэтага помніка Петр Міронавіч Машэраў гаварыў пра вялікія перспектывы для Бягомля, што бачыць яго горадам-садам і прапаноўваў назваць Партызанскам. У 2005 г. самалёт рэканструявалі, перафарбавалі і перанеслі бліжэй да трасы рэспубліканскага значэння М3.

Штодзеннае жыццё ў Бягомлі.

Такую прыгожую драўляную архітэктуру можна сустрэць у пасёлку.

Будынак былога спірзавода, пабудаванага ў 1870-74 гг. Належыў сыну Ігната Булкага. За архітэктурную аснову быў узяты праект архітэктара Канстанціна Кона.

Будынак былога спіртасховішча, некалькі год таму тут была “Выпраўляльная ўстанова адкрытага тыпу” (“хімія”).

Добраўпарадкаванне магіл польскіх жаўнераў, забітых у савецка-польскую вайну 1920 г, г.Докшыцы.

Крыж-дамінанта комплекса пахавання польскіх жаўнераў.

Замена старых крыжоў на новыя на Докшыцкіх могілках. Магілы польскіх жаўнераў, 1920 г.

Айцец Марэк, манах ордэна капуцынаў, настаяцель касцёла Маці Божай Вострабрамскай, в.Бярозаўка Докшыцкі раен.

Уля Шубзда, Ганна Шарэнда, Беларускае Радыё Рацыя

* * *

Краязнаўча-турыстычную перадачу «Уздоўж падзеленай Беларусі» слухайце на нашых хвалях у 11:20 і 21:35 па польскім часе, па беларускім на гадзіну пазней. З 09 па 27 ліпеня ў кожны будзённы дзень. 30.07 – завяршальная перадача.