Палёт над дахам свету



“Калі маеш цёплыя боты, ці павінна хваляваць цябе шырыня сусвету?” – галосіць таджыкская прыказка. Добрыя боты нам яшчэ спатрэбяцца, а каб дабрацца да Паміра, мы выбралі болей лёгкі шлях – маленькі самалёт на 15 месцаў, які за гадзіну пралятае амаль увесь Памір з поўначы на поўдзень. Каштуе гэта 100 даляраў, аднак купіць квіток даволі цяжка. Месцаў мала, часта квіткі можна купіць па блату. Рэйсы часта адмяняюцца з прычыны дрэннага надвор’я. Аднак нам з Лёлікам пашчасціла пасябраваць з начальнікам авіякампаніі ў Душанбэ і таму праблемаў амаль не ўзнікала.

Чаканне…

1

[Not a valid template]

Вылятаем з Душанбэ

4

Пачынаюцца краявіды

5

Фотаздымкі былі б нашмат прыгажэйшыя, каб не заляпанае шкло і некаторыя замміністры, дзеля камфорта якіх, мяне перасадзілі на іншае месца. Рыхтую сваю асабістую дошку сораму.

6

Сярод дружнага храпу толькі з нашага боку даносяцца стогны захаплення.

7

Насалоджвайцеся. Віды з даху свету.

[Not a valid template]

 

Пачынаем прызямляцца блізу Харога. Пляцоўка для самалётаў – гэта нейтральная тэрыторыя з Афганістанам.

[Not a valid template]

Ад чаго чаго, а вось ад сціпласці дакладна не памрэ таджыкскі прэзідэнт Рахмон, выстава партрэтаў якога, пачалася на самым пачатку дарогі да Харога. Дзіўна, што з вышыні палёта самалётам або ўвогуле космасу партрэт красаффчыка не арганізавалі. Ну проста недазваляльны недагляд.

[Not a valid template]

Пасля мы адправіліся на месца знесеных шалёнымі селевымі патокамі хат. Вада знішчыла 75 хат, улічваючы, што ў кожнай сям’і мінімум пяцёра дзяцей, гэта вялікая колькасць разбураных лёсаў. Але людзі не здаюцца. Мы гэта пабачылі ў намётавым лагеры пацярпелых.

[Not a valid template]

Сэлфі з сапраўдным рудым памірцам. Сярод насельніцтва курсуе легенда, што сваім генафондам мясцовых адарыў Аляксандр Македонскі, які ў свой час заваёўваў Сярэднюю Азію.

35

Кася Бергель