Прывітанне Азія!
Шлях да Азіі адназначна не блізкі. Ну і як жа абысціся без прыгодаў, калі шлях гэты пераадольваеш аўтаспынам? Ніяк.
А вось і самыя каларытныя папутчыцы. Шчыра кажучы, першыя паў гадзіны яны карысталіся нашмат большым попытам, чым мы.
[Not a valid template]
Аднак пашанцавала і нам. З-пад Смаленска нас падабраў Саня, расеец з каранямі на Віцебшчыне, лагоднай трасянкай, ў нескладовым, свісцячымі зычнымі і сапраўдным беларускім “г”. Так і хочацца ўсклікнуць (улічыўшы ўсе моўныя адценні і асаблівасці канешне): Смаленшчына наша!
Пейзажы канешне змяняюцца на самым пачатку расейскага боку. Рускія бярозы будуць нашымі таварышамі яшчэ доўга.
Масква сустрэла нас велізарнымі “коркамі”.
[Not a valid template]
Кася Бергель