Світанак у Каракалпакстане



Да аўтаномнай рэспублікі Каракалпакстан мы ехалі цераз Казахстан, і з непрыхаванай  дзіцячай усмешкай ва ўсе 32 радаваліся кожнаму вярблюду, які мірна чамкаў ссохлае кусце пры дарозе. Кошт гэтай незвычайнай жывёлы ў Казахстане складае 500 даляраў, у 2 разы меней за гнядога каня. Пры тым што дагляд гэтай скацінцы не патрэбны ўвогуле: месяц можа без вады бадзяцца па пустыні, а пасля вернецца да свайго вадапою. З вярблюжага малака мясцовыя вырабляюць шубат – пітво, нечым падобнае на кумыс.

???????????????????????????????

Дабраліся мы да мяжы з Каракалпакстанам бліжэй ночы.  Аўтаномная рэспубліка мае свой герб і гімн. Культура каракалпакаў болей падобная да казахскай. Паводле аповядаў мясцовай моладзі, тут  дагэтуль захаваўся звычай крадзежу нявест. Пры тым што дзяўчаты з доўгімі чорнымі косамі да зямлі вельмі ахвочыя на гэткую аванцюру. Выходзяць замуж рана. З шаснаццаці гадоў. Толькі справа тут не толькі ў традыцыі.

У пасёлку Каракалпакія, што знаходзіцца пры самай мяжы, працы як такой няма. Адзіны заробак – рэшта з нелегальнага продажу ўзбекскіх сумаў за замежную валюту. Дзяўчаты працуюць удзень, хлопцы – уночы. Максімальная адукацыя – школа і мясцовы чыгуначны каледж. Правёўшы апошнія гадзіны ночы з гэтымі простымі і адкрытымі хлопцамі-мяняламі, мімаволі пачынае круціцца ў думках: “Я белы буржуй”.

[Not a valid template]

Кася Бергель