Вандроўка па Узбекістане. Ургенч
Ізноў пустынныя краявіды. 40-градусную спёку, на шчасце, перажываем спакойна, улічваючы, што клімат сухі. Мінаем палі бавоўны. Кожны год узбекскую моладзь больш як на месяц звозяць апрацоўваць баваўняныя палі. Бавоўна лічыцца золатам Узбекістана. Гадоўля бавоўны змяніла клімат краіны, прывяла да сур’ёзнага дэфіцыту вады ў рэгіёне, а таксама высушыла Аральскае мора.
А вось і ўзбекская моладзь. Нашыя новыя сябры з Ургенча, якія распавялі нам, як стараюцца вывучаць ангельскую мову і як мараць паехаць вучыцца на Захад. Аднак атрымаць дазвол на выезд ад універсітэта вельмі складана. Яны вельмі неахвотна выпускаюць сваіх студэнтаў з краіны, у адрозненне ад Казахстана, дзе кожны мазгавіты студэнт мае шанец атрымаць грашовую падтрымку ад дзяржавы і паехаць вучыцца ў лепшыя ўніверсітэты Еўропы і Амерыкі. Аднак пасля вучобы яны абавязаны адпрацаваць некалькі гадоў у Казахстане.
Помнік уражэнцу Харэзмійскай зямлі Альхорэзмі, чалавеку, які прыдумаў лічбы, якімі мы карыстаемся па сённяшні дзень.
Доўгачаканы базар з кавунамі і гарбузамі.
На рынку таксама можна падзівіцца на петушыныя бойкі, якія, у большасці, праводзяцца не дзеля грошай, а забавы.
У якасці мясцовага бізнесу квітнеюць швейныя паслугі, а таксама продаж сапраўднага морсу.
[Not a valid template]
Родных птушак пабачылі.
А так выглядаюць тыповыя ўзбекскія хаты. На першы погляд узнікае асацыяцыя з гаражом, але за дзвярыма хаваецца шырокі двор, які дазваляе збірацца вялікім сем’ям на святы.
[Not a valid template]
У кожным доме і перад домам красуецца вялікі азіяцкі ложак, дзе мясцовыя адпачываюць у час дзённай гарачыні, а таксама пад зорамі ў цёплыя летныя ночы. Спаць на іх сапраўды вельмі прыемна. Праверана на сабе.
Печ для духмяных ляпёшак, якія мясцовыя набольш любяць есці з гарбузамі і кавунамі.
Дэгустуем плоў.
Начны Ургенч.
Калі вы не ведалі, то ў горадзе Ургенч нарадзілася знакамітая спявачка Анна Герман.
Кася Бергель