Першыя ўражанні



З Белага Стоку ў Белы Град ужо даехалі. Без большых перашкодаў і, на жаль, прыгодаў трапілі ў адну з самых старажытных сталіцаў Еўропы. Адсутнасць прыгодаў на нашым маршруце не засмучае, бо на прыгоды спадзяемся зразумела на месцы. І пажадана, каб гэта былі прыемныя моманты.

IMG_0145

Хаця, што нас чакае ў Бялградзе складана меркаваць ужо зараз, паколькі знаходзімся тут толькі суткі.

За гэты час паспелі пасяліцца ў старым доме па вуліцы Джурэ Данічіцьа, і  пазнаёміцца з яго маладым уласнікам Іванам. Спадзаемся спаткаць такіх людзей больш у час нашай месячнай пабыўкі, бо аказаўся вельмі адкрытым, мілым чалавекам, які ахвотна дапаможа вырашыць любое пытанне. Канешне ў межах сваіх магчымасцяў, як, напрыклад, аплата паркоўкі пры дапамозе мабільнага тэлефона.  Варта ведаць, што цэнтр горада зарганізаваны ў тры платныя зоны, пры тым, у першай зоне стаяць можам толькі гадзіну, у другой – дзве, у трэцяй – тры. У такіх умовах трэба шукаць іншых варыянтаў – ахоўваемыя дарагія паркоўкі або выезд паза зоны, адкуль можна вярнуцца пехам або на грамадскім транспарце, пра які скажам пры наступных сустрэчах у эфіры Рацыі.

Першыя прагулкі мы здзейснілі ў ваколіцах нашай вуліцы  Джурэ Данічіцьа, носьбіта ідэі супольнай дзяржавы Сербіі і Харватыі. Гэты філолаг жыў і працаваў яшчэ ў ХІХ стагоддзі і вядомы хаця б з прасоўвання лацінскага алфавіту, што, міма разыходу ў розных галінах жыцця, мела спрыяць еднасці абодву народаў. І так лацінка ў Сербіі дастаткова папулярная, а розніцы паміж народамі прывялі ў канцы ХХ стагоддзя да вайны і канчатковага падзелу на асобныя дзяржавы. І гэта зноў тэма для асобных разважанняў, якія патрабуюць часу, а гэтага ў нас, як казалі ў пачатку, пакуль не было шмат.

Зранку ў новым месцы больш хвалявалі нас пустыя страўнікі. І тут зноў скарысталіся парадамі нашага гаспадара Івана. Непадалёк знаходзіцца рынак, на якім можам набыць свежую агародніну, садавіну, мяса, рыбу і што толькі заўгодна. У ваколіцы ёсць таксама шмат невялікіх прадуктовых крамаў, але рынак – гэта больш чым месца гандлю, гэта частка культуры. Можна тут набыць прадукты непасрэдна ад вытворцаў ці дасведчаных гандляроў, у якіх можна пакаштаваць асартымент, параіцца, а яшчэ і патаргавацца.

Інакш чым на «Тргу рэпублікэ», што па-сэрбску значыць Пляц рэспублікі. Месца, якое безумоўна знойдзем у большасці турыстычных даведнікаў. Знаходзіцца на ім помнік князю Міхайлу Обрэнавічу, які паспяхова супраціўляўся Турэцкай імперыі. Яго помнік усталяваны ў месцы, дзе раней  стаялі стамбульскія вароты, хаця значылі перадусім дарогу на Канстантынопаль, запісаліся ў гісторыі змрочна. Не здзіўляе тады, што разбурылі іх яшчэ ў 1866 годзе. Пасля ўзнік нацыянальны тэатр, за ім вырас князь, а далей чарговыя вялікія будынкі пачалі вызначаць сённяшні від аднаго з галоўных пляцаў сербскай сталіцы. Пляц рэспублікі – гэта сведка значных падзей сучаснай гісторыі, хопіць узгадаць, што 5 кастрычніка 2000 года народ развітаўся там з уладай Мілошавіча. Там збіраліся грамадзяне два гады таму, каб выказацца супраць прызнання сербскім урадам незалежнасці Косава, на што спадзяваўся Еўразвяз. Пляц рэспублікі – гэта таксама месца меншых пратэстаў, як той, што адбыўся  каля 2 месяцаў таму, калі людзі выступалі супраць цэнзуры і за незалежнасць СМІ. Учора на пляцы было спакойна, хоць людзей шмат, бо як у кожным вялікім горадзе – гэта адно з тых месцаў, пра якія гаворым: «Давай сустрэнемся на….», у гэтым выпадку – на Пляцы рэспублікі.

http://youtu.be/Gc3clnDVVMo

Мы сустракаемся зноў у эфіры Беларускага Радыё Рацыя ў суботу ў 8.50 паводле польскага часу.

[Not a valid template]

З Бялграду Радэк Дамброўскі і Іло Карпюк.