Зацягнутае дрыгвой – “Беларускія Мальдзівы”



Рось – пачатак маршрута. Як толькі мы прыбылі ў гэтае незвычайнае мястэчка, “Палессе” само завітала ў Рось.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Кожны куток тут мае сваю гісторыю і легенду. Цэнтральны пляц з помнікам савецкім жаўнерам, на пачатку вайны быў асвенчаны жыдоўскай крывёй. Немцы, калі акупавалі мястэчка зладзілі тут вялізнае вогнішча з жыдоўскіх кніг і рэчаў. Сагнаўшы ўсіх мясцовых габрэяў, яны прымусілі іх вадзіць карагоды вакол палаючага здабытка людзей. Мясцовыя кажуць, што пасля іх вывезлі ў невядомым накірунку, адкуль ніхто не вярнуўся.

Кідаеццца ў вочы будынак усюдыіснага ў Беларусі “Еўраопта”. Будынак перажыў складаны шлях ад габрэйскай сінагогі, праз прадпрыемства па вырабе напояў і ліманадаў, скатабойню, рэстаран з віаланчэлямі, які нікому аказаўся не патрэбным ажно да крамы.

Адзін са страчаных здабыткаў Росі – сядзіба графа Браніцкага, які з сям’ёў уцёк з Росі ў 1939-м годзе. Засталося толькі некалькі будынкаў, якія сведчаць пра былую веліч мястэчка.

Такія, як домік, дзе жыў палацавы садоўнік.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Велізарны зарослы парк, па якім калісьці вяльможы плавалі ўздоўж шматлікіх водных каналаў. Росінскі парк лічыўся адным з самых прыгожых у Еўропе.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Ад самаго палаца засталіся толькі разбураныя лёхі. Як узгадваюць мясцовыя,  раней тут была вялізная галерэя, бібліятэка, а ў адной з балёвых залаў вісела жырандоля з рагоў аленя.

У добрым стане толькі шматпавярховы млын.

Хаты мясцовых таксама заварожваюць і часам небеспадстаўна здзіўляюць.

Наш новы знаёмы Раман, паказаў нам як можна есці крапіву. Улічваючы непрадказальнасць нашай будучыні, вельмі карысны навык.

Але сапраўднай неспадзяванкай стаў для нас самотны кусцік каноплі, які бессаромна расце сабе ў пяці метрах ад міліцэйскага ўчастка.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Акрамя таго, далёка па-за межамі Беларусі славіцца Санктуарый Езуса Журботнага, які штогод збірае дзясяткі тысяч пілігрымаў на своеасаблівыя рэкалекцыі, на якіх праводзяцца экзарцыстычныя практыкі. У гэтым годзе падобныя рэкалекцыі ўлада забараніла, не патлумачыўшы прычынаў такога загаду.

[Not a valid template]

 

Незвычайныя для Беларусі краявіды, мы знайшлі непадалёк ад пасёлка Краснасельскі, дзе знаходзяцца так званыя Беларускія Мальдзівы.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Гісторыя гэтай турыстычнай дэстынацыі, якая насамрэч называецца “Па слядах старажытных шахцёраў”, сягае ажно ў першае тысячагоддзе да нашай эры.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Калісьці тут знаходзіліся вельмі старыя шахты, у якіх здабывалі крэмень. На месцы гэтых крэмневых шахтаў вырас пасёлак Краснасельскі, дзе быў пабудаваны завод па прадукцыі цэмента.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Што цікава, з гэтага самага цэмента будаваліся фарты нашай гарадзенскай крэпасці, плаціна Панамскага канала, Астанкінская башня і Менскае метро.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Варта сюды прыехаць не толькі, каб паглядзець на прыгожы колер вадзічкі, але і дакрануцца да гісторыі.

Кася Бергель, Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя