Зацягнутае дрыгвой – Тканыя скарбы Парахонска



Завітаўшы ў Парахонск, нашую ўвагу прыцягнуў да сябе адрэзаны кавалак  старога ручніка з вышытымі паганскімі ўзорамі.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

На жаль нярэдка страдаўнія ручнікі выкарыстоўваюцца ў побыце як звычайныя анучы. Бадай кожны другі куфэрак мясцовай жанчыны мог бы ўзбагаціць не адзін этнаграічны музей.

9

Марыя Сямёнаўна адмыслова паклікала сваіх сябровак, каб яны паказалі нам свае тканыя скарбы. Вось прыклад вясельнага ручніка, якому болей за сто год. Унукі спадарыні Надзеі стаялі на гэтых ручніках падчас сваёй вясельнай цырымоніі.

12

3

А вось і сімволіка кахання ў росквіце. Ручнік быў выкананы ў 1928-м годзе ўжо памерлай парахонскай майстрыняй.

4

Вось далейшы ўзор здзіўляе. Што азначала выява мухі на ручніках, засталося для нас загадкай.

6

7

1

8

Караткевіч Валянціна Іванаўна нарадзілася на Паволж’і. Пасля яе сям’я перабралася ў Кабардзіна-Балкарыю, якую таксама трэба было пакінуць з-за  вайны. У Беларусь спдарыня Валянціна  прыехала ў 1947 годзе, а праз дзесяць гадоў пачала выкладаць рускую мову і літаратуру ў Парахонску. Аднак менавіта тут яна пачала цікавіцца беларускім фальклорам. Вучылася ў старых танцаваць палескія танцы, а потым выкладала іх на ўроках харэаграфіі. У выніку вырашыла стварыць стылізацыю касцюмаў, якія бытавалі ў Берасцейскай вобласці. За ўласныя сродкі майстрыня знайшла выкрайкі і пашыла народныя строі для школьных выступаў.

2

Акрамя тканых і вышываных скарбаў, у Парахонску варта паглядзець прыгожую блакітную царкву, характэрную для гэтага рэгіёна Палесся.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Кася Бергель, Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя