Земляны горад



Гісторыя гэтага горада, сёння раёну Бялграду, паводле археалагічных звестак, пачынаецца недзе ў нэаліце. Можна сказаць, што гісторыя запісана ў зямлі, дарэчы як і ў выпадку ўсяго чалавецтва, але тут яшчэ назва нас адсылае да зямлі. Пры кельтах і рымлянах горад называўся Таўрунум, а разам са славянамі ў ІХ стагоддзі прыйшла назва Зэмлін. Да сёння захавалася як Зэмун, земляны горад. Калісьці важны гандлёвы цэнтр, месца палітычных падзеяў, сёння хутчэй наддунайская прамэнада, месца адпачынку і выдатная кулінарная мэта.

https://www.youtube.com/watch?v=5h9BwBJ-JKo&feature=youtu.be

Зэмун сапраўды блізка цэнтру Бялграду. Дастаткова сесці на адзін са шматлікіх аўтобусаў на прыпынку Зэлені вэнац, што ля рынку пад такой назвай, пераехаць на другі бок Савы, дзе цягнецца Новы Бялград і праз нейкіх 10 хвілін можна высесці ў цэнтры Зэмуну, у крыху іншых архітэктурных абставінах, па-за шумам вялікага горада, але ў месцы, дзе адчуваецца подых гісторыі, вялікай і гэтай малой, запісанай у апошніх старых майстэрнях, дзейсных і ўжо зачыненых, як унікальная слесарска і людвісарска майстэрня Павле Пантэліча.

foto_zemun_1

Вялікая гісторыя пасялілася тут, калі Зэмун быў цэнтрам гандлю паміж аўстрыякамі а туркамі, якія інтэнсіўна абмяняліся таварамі. Адзін з важнейшых прыпынкаў цягніка, які ішоў па маршруце Вена-Істамбул, быў якраз у Зэмуне, сёння застаўся толькі памятнік, непадалёк вялікага будынку гатэлю Югаслаўя, у выглядзе пяці калонак са старога вакзалу. Сам гатэль не цешыць вока, пацярпеў ад бамбардзіровак у 1999. Стары Зэмун больш пацярпеў ад іх аднак у 1941 і 1944 гадах, напэўна і таму, што ў міжваенны перыяд пабудавалі тут хаця б фабрыку самалётаў i аэрапорт.

Іншая прызнака вялікай гісторыі гэта Тысячагадовая вежа, якая вырасла ў месцы сярэднявечнай крэпасці Gardoš. Вежу ў другой палове ХІХ стагоддзя паставілі венгры, якія адзначалі тысячагоддзе сваёй прысутнасці на гэтых землях. Усіх вежаў было пяць, адна ў Будапешце, а чатыры ў крайніх, найдалей высунутых у чатыры бакі свету месцах. Найдалей на поўдзень быў Зэмун. Але гэта было яшчэ перад Версалам… Сёння вежа стаіць у адным з цікавейшых пунктаў, калі ідзе пра краявід, варта там падняцца і абхапіць сваім зрокам чароўныя чырвоныя дахі Зэмуну, паглядзець на магутны, і адначасова ўтульны, свойскі Дунай ды не так ужо адлеглы цэнтр Бялграду. Вежа пры тым з моманту друку першых паштовак з Бялграду і Зэмуну ў 1897 годзе стала адным з найбольш папулярных матываў.

foto_zemun_2

А чаму гаворым, што Дунай такі свойскі? Тут нябачная яго дзікасць, уздоўж берагу далікатна калышуцца на хвалях лодкі рыбакоў. Tут Дунай абазначае смак свежай рыбы ў рэстаранах, якія можна наведаць шпацыруючы набярэжнай. Гэта смак найлепшай riblaj čorby, значыць рыбнага супу, які дагэтуль здарылася нам прабаваць. У летнім сезоне можна таксама павандраваць адсюль на папулярны пляж Лідо, што на востраве Вэліко ратно. На набярэжнай ёсць чым займацца з дзецьмі, можна патраціць грошы на каруселі ці марозіва, a праз момант можна апынуцца зноўку пасярод гістарычнай забудовы і паглядзець напрыклад найстарэйшы дом яшчэ з турэцкіх часоў, Beli medved. З другога боку, можна затрымацца пры велічных, захапляльных будынках даўніх Школаў для дзяўчат і хлопцаў ці Srpskim доме або зайсці ў старыя царквы з незвычайнымі алтарамі, як той у царкве Нараджэння Божай Маці ці Святамікалаеўскай царкве. Можна ўрэшце зайсці на гаманлівы рынак, які ўсё ж такі адрозніваецца ў сваёй атмасферы ад тых бялградскіх, або набыць на вуліцы ад мясцовых гандляроў менш ці больш патрэбную рэч. Мы чатыры гады таму набылі тут нож, з якім на гэты раз вярнуліся, бо звычайна добра служыць у падарожжы.

https://www.youtube.com/watch?v=5h9BwBJ-JKo

Зэмун гэта месца з характарам, якое трэба наведаць, каб пабыўка ў Бялградзе была поўнай, а мы гэтую карціну сэрбскай сталіцы будзем дапаўняць у чарговых карэспандэнцыях.

foto zahalowak

Для Беларускага Радыё Рацыя Радэк Дамбмроўскі і Ілё Карпюк. Бялград.