Абліччы Беларусі. Запіскі абмасадара



Падляшская Ксёнжніца ім. Лукаша Гурніцкага ў Беластоку, Дэпартамент культуры ды нацыянальнай спадчыны маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства, а таксама фундацыя «Sąsiedzi» запрашаюць на сустрэчу з Лешэкам Шэрэпкам.

Лешэк Шэрэпка — гісторык, дыпламат і публіцыст. Выпускнік факультэта гісторыі Варшаўскага ўніверсітэта. Шматгадовы супрацоўнік Цэнтра ўсходніх даследаванняў ім. Марка Карпя ў Варшаве. У польскіх дыпламатычных пляцоўках на Усходзе (Масква, Кіеў, Менск) правеў амаль дваццаць гадоў. У 2010-2015 гадах — амбасадар Рэспублікі Польшча ў Беларусі. Аўтар шматлікіх артыкулаў на тэму абшару былога СССР, якія публікаваліся, між іншым, у такіх перыядычных выданнях як «Rzeczypospolita», «Tygodnik Powszechny», «Nowa Europa Wschodnа». Сааўтар разам з Мартай Ярашэвіч кнігі «Міграцыйныя выклікі дзяржаваў усходняга суседства Еўразвязу» (Варшава, 2007).

«Абліччы Беларусі. Запіскі амбасадара».

Беларусь, да якой за дзве гадзіны можна даехаць аўтамабілем з Варшавы, для палякаў застаецца «terra incognita» — невядомай і забытай краінай, хоць нас яднае супольная шматвяковая гісторыя.   Кніжка амбасадара Лешэка Шэрэпкі не толькі адкрывае сучасную Беларусь, але таксама даступна тлумачыць шматлікія парадоксы, якія заўважаюць палякі ў свайго ўсходняга суседа. Гэтая кніга — выдатны даведнік па беларускай рэчаіснасці, з яе дыктатарскай уладай і пасіўным грамадствам.

17.11.2016

18:00

вул. Марыі Складоўскай-Кюры, 14 a

Audytorium, VII паверх

УВАХОД СВАБОДНЫ

15055830_1236067586465918_2442330296208643987_n

Сардэчна запрашаем.