„АДБОРЫШЧА” Ў МЕНСКУ



19 лютага ў клубе „Ілі” пройдзе 10-гадзінны канцэрт канкурсантаў сёлетняга фестывалю, пераможцаў мінулых гадоў і гасцей з Польшчы. Як і на самое „Басовішча”, уваход будзе вольным!

12644655_10205020252097883_3708538353912827911_n 22 і 23 ліпеня 2016 года ў польскім Гарадку адбудзецца 27-мы па ліку фестываль музыкі маладой Беларусі „Басовішча”. Аднак яго арганізатары з Беларускага аб’яднання студэнтаў у Польшчы пры падтрымцы парталу Tuzin.fm вырашылі распачаць дзею яшчэ ўзімку ў Менску. „Фестываль ладзяць супольна беларусы і палякі, таму мы рады, што атрымаецца ўрэшце правесці конкурсную частку ў Менску ды хоць у нейкай ступені пазнаёміць з фестывалем тых, хто яшчэ на ім не быў. І, вядома ж, прыгадаць найлепшыя моманты разам з тымі, хто ўжо ездзіў да нас”, – кажа старшыня БАСа Ганна Пякарская.

У паўфінальным конкурсе „Адборышча” возьме ўдзел 10 гуртоў, папярэдне абраныя журы з 35 заяваў. Па выніку іх выступаў назавуць 4 каманды, якія возьмуць удзел улетку ў фінале конкурсу на самім „Басовішчы”. Таксама запланаваны адмысловыя сэты гасцей – пераможцаў „Басовішча-2015″, гуртоў TonqiXod і Navi, а таксама гурта Akute (пераможцы фэсту ў 2010 годзе) ды беларускамоўнага гурта з Беластока Ilo&Friends на чале са шматгадовай арганізатаркай фэсту Ілонай Карпюк. У дадатак абяцаецца начны танцавальны сэт праекта Warsaw Balkan Madness (PL), які грунтуецца на рытмах музыкі Паўднёва-Усходняй Еўропы. Канцэрт пройдзе ў новым менскім клубе „Ілі”, які знаходзіцца па адрасе: праспект Незалежнасці 131, корпус 1 (будынак насупраць Нацыянальнай бібліятэкі). Пачатак у 16.00.  І да самай ночы. Уваход – вольны.

bas_afisha

Праграма:

16:00 – канцэртнае праслухоўванне паўфіналістаў конкурсу маладых гуртоў. Адкрый для сябе новыя імёны ў беларускай музыцы! Зайграе ажно 10 каманд! 20:00 – сэты леташніх пераможцаў конкурсу — жыццярадасных NAVI (BY) і глыбакадумных TONQIXOD (BY) 21:30 – выступіць гурт ILO&FRIENDS (PL) з прэзентацыяй новага альбома «Кола» 22.30 – AKUTE (BY) 23.30 – dj-сэт ад WARSAW BALKAN MADNESS (PL)

Мерапрыемства адбываецца пад медыйным патранажам Беларускага Радыё Рацыя.