БАРДАЎСКАЯ ВОСЕНЬ 2014
Пачынаем трэцюю дэкаду Фестывалю Бардаўская Восень!
Фестываль беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні “Бардаўская Восень” – гэта незвычайная падзея, дзе песні пішуцца гітараю і пяром. Пасля 20 гадоў прысутнасці беларускіх бардаў на бельскай сцэне цяжка бяз іх сабе ўявіць падляшскі музычны пейзаж. І хаця рэчаіснасць у Польшчы і Беларусі змянілася, сучасная беларуская аўтарская песня не страціла сваёй сілы.
Бесперапынна ўжо больш за 20 гадоў “Бардаўская Восень” з’яўляецца найбольшым не толькі ў Еўропе, але і ўва ўсім свеце фестывалем, які прысвечаны беларускім бардам ды выканаўцам аўтарскай песні. „Барды” імкнуцца адлюстраваць актуальны стан беларускай аўтарскай песні ва ўсіх яе формах, спалучаючы ў сабе многа стыляў і накірункаў. Сярод удзельнікаў фестывалю як класічныя барды, блюзмены, акустычныя рок-гурты, фольк-рокавыя выканаўцы, гэтак і многія іншыя прадстаўнікі беларускай аўтарскай музыкі. Штогод на фестывальнай сцэне гасцююць вядомыя беларускія музыкі, дзякуючы чаму “Бардаўская Восень” атрымала статус мерапрыемства высокага мастацкага рангу.
Праграма XXІ Фестывалю Беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні БАРДАЎСКАЯ ВОСЕНЬ 2014
24 кастрычніка 2014 г. (пятніца)
18.00 – Бельск Падляшскі – Бельскі Дом Культуры
Адкрыцьцё Фестывалю / Конкурсная частка / Канцэрт Зорак: Нельга Забыць, Р’э Мажор, Зміцер Вайцюшкевіч
25 кастрычніка 2014 г. (субота)
18.00 – Бельск Падляшскі – Бельскі Дом Культуры
Канцэрт Лаўрэатаў Конкурсу / Канцэрт Зорак: Алег Хаменка, Bosae Sonca, Navi, S°unduk, Re1ikt
26 кастрычніка 2014 г. (нядзеля)
15.00 – Беласток – Падляшская Опера і Філармонія -Еўрапейскі Цэнтр Мастацтва
Канцэрт Лаўрэата Ґран-пры Фестывалю / Канцэрт Зорак: ILO&Friends, Нельга Забыць, Re1ikt
Суправаджальныя імпрэзы
23 кастрычніка 2014 г. (чацвер)
18.00 – Гайнаўка – Музей і Асяродак Беларускай Культуры – Канцэрт: Алег Хаменка, Зміцер Вайцюшкевіч
18.00 – Oрля – Сінагога – Канцэрт: Алег Кабзар і Надзея Артымовіч, Palina Respublika
26 кастрычніка 2014 г. (нядзеля)
15.00 – Нарва – Публічная Бібліятэка – Канцэрт: Palina Respublika
27 кастрычніка 2014 г. (панядзелак)
12.00 – Шчыты Дзенцялова – Цэнтр Адукацыі і Прамоцыі Беларускай Культуры – Канцэрт: Re1ikt
18.00 – Чыжы – Гмінны Асяродак Культуры – Канцэрт: Bosae Sonca
Чым здзівяць нас XXІ-ыя „Барды”?
У часе сёлетніх „Бардаў” выступяць галоўным чынам лаўрэаты апошніх конкурсаў, а гэта: Palina Respublika, Re1ikt, Нельга Забыць, ILO&Friends, а таксама S°unduk ды Bosae Sonca. Бельская сцэна стане таксама і месцам дэбюту гурту Р’э Мажор ды рок-дуэту Navi (Арцём Лук’яненка і Ксенія Жук). На Фестывалі з’явіцца таксама і адзін з найбольш пазнавальных галасоў Бардаўскай Восені – Зміцер Вайцюшкевіч. Акрамя таго, свой удзел пацвердзіў і Алег Хаменка – лідар і стваральнік культавага гурту ПАЛАЦ. Сёлета мы таксама зможам пачуць музычнае прачытанне вершаў бельскай паэткі Надзеі Артымовіч у выкананні Алега Кабзара.
Конкурс
Хаця ўвага гледачоў звяртаецца перадусім на прозвішчы зорак, найважнейшым элемэнтам Бардаўскай Восені з’яўляецца конкурсная частка Фестывалю. Гісторыя “Бардаў” паказвае, што конкурсы з’яўляюцца важнай з’явай на беларускай музычнай сцэне. Дзякуючы конкурсу, у музычнай прасторы пачалі свой шлях надзвычай цікавыя мастацкія з’явы, гурты, якія пасля дэбюту на бельскай сцэне пазней дамагліся значных поспехаў на музычным рынку. Таксама конкурсны адбор, што праходзіць у Менску, з году ў год збірае штораз большую колькасць творцаў і аматараў беларускамоўнай аўтарскай песні, што сведчыць пра ранг і ўзровень Фестывалю.
Што / дзе / калі?
Цягам 3 фэстывальных дзён (24 – 26 кастрычніка) аматары аўтарскай песні змогуць прысутнічаць на канцэртах, арганізаваных у Бельскім Доме Культуры ў Бельску Падляшскім (дзе два дзесяцігоддзі таму ён і нарадзіўся) ды ў Камеральнай Зале Падляшскай Оперы і Філармоніі ў Беластоку. У чацвер (23 кастрычніка) пройдуць канцэрты ў Музеі і Асяродку Беларускай культуры ў Гайнаўцы ды ў Сінагозе ў Орлі. Для тых, каму будзе мала беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні пасля візіту ў Оперу, арганізатары запрашаюць на канцэрты ў Нарву, Шчыты, Дзенцялова ды Чыжы. Падрабязная праграма фестывалю даступная на старонцы www.vosien.org ды www.facebook.com/vosien.
24 і 25 кастрычніка жывая трансляцыя з фестывалю Бардаўская Восень ад 18:05 / 19:05 толькі на хвалях Беларускага Радыё Рацыя 98,1 і 99,2 а таксама ў інтэрнэце на сайце www.racyja.com. Вяшчаем да апошняга выступоўца.
Арганізатарам Фестывалю з’яўляюцца „ШЧЫТЫ” – Звяз у карысць адукацыі і прамоцыі беларускай культуры.
Беларускае Радыё Рацыя з’яўляецца партнёрам Фестывалю.