„Бардаўская восень-2016” толькі на хвалях Беларускага Радыё Рацыя



bardy

У пятніцу і суботу ў 17:00 / 18:00 (польскага / беларускага часу) толькі на хвалях 98,1 і 99,2 FM, а таксама ў інтэрнэце на racyja.com пачынаем жывую трансляцыю з фестывалю „Бардаўская восень-2016”.

ПРАГРАМА:

28 кастрычніка 2016 г. (пятніца) 17.00 – Бельск-Падляшскі – Бельскі дом культуры: Адкрыццё фестывалю / Конкурсная частка / Канцэрт зорак: Дуэт Сяржука Доўгушава і Аляксандра Ясінскага, Лявон Вольскі

29 кастрычніка 2016 г. (субота) 17.00 – Бельск-Падляшскі – Бельскі дом культуры: Канцэрт лаўрэатаў кконкурсу / Канцэрт зорак: „Bosae Sonca”, Вольга Гарадзейчык, Зміцер Вайцюшкевіч, „NAVI”

30 кастрычніка 2016 г. (нядзеля) 15.00 – Беласток – Падляшская опера і філармонія – Еўрапейскі цэнтр мастацтва

Канцэрт лаўрэата ўзнагароды „Grand Prix” / Канцэрт зорак: „W-Z Orkiestra & Зміцер Вайцюшкевіч”, „ILO&Friends”

Cуправаджальныя мерапрыемствы:

27 кастрычніка 2016 г. (чацвер) 13.00 – Гайнаўка – Музей і асяродак беларускай культуры – Бард-сустрэча з Касяй Камоцкай ды Вольгай Гарадзейчык 17.00 – Нараўка – Галерэя ім. Тамары Саланевіч – Канцэрт: Зміцер Вайцюшкевіч 17.00 – Oрля – Сінагога – Канцэрт: Лявон Вольскі 17.00 – Нарва – Гмінная публічная бібліятэка – Канцэрт: Дуэт Сяржука Доўгушава і Аляксандра Ясінскага

На ўсе канцэрты УВАХОД БЯСПЛАТНЫ

bardauskaja* * *

“Бардаўская восень” пачалася з канцэрта Лявона Вольскага

Першыя гукі “Бардаўскай восені” прагучалі на Падляшшы. У Орлі, што на Бельшчыне, выступіў Лявон Вольскі. Даў ён канцэрт у незвычайным месцы – арлянскай бажніцы.

dsc_3761

Акустычна прагучалі такія хіты, як “Зямля” і “Тры чарапахі”. “Да гэтай пары яшчэ не давялося мне спяваць у такмі месцы,” – кажа Лявон Вольскі.

– У такіх установах храмнага тыпу добра граць, бо яны пабудаваныя так, каб была вельмі добрая акустыка, калі чалавек прамаўляе і спявае. У сінагозе я першы раз выступаю.

Арлянскі канцэрт Лявона Вольскага, як і канцэрты ў Гайнаўцы, Нарве ды Нараўцы папярэднічаюць галоўным музычным падзеям ХХІІІ Фестывалю “Бардаўская восень”, які пачынаецца сёння, 28 кастрычніка, у Бельскім доме культуры ў Бельску Падляшскім у 17 гадзін.

[Not a valid template]

Поўны гук слухайце ў далучаным файле.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара

* * *

Набліжаецца ХХІІІ фестываль «Бардаўская восень». З 27 кастрычніка, у мясцовасцях ды гарадах Беласточчыны пачынаюцца акустычныя канцэрты бардаў і калектываў з Беларусі і Падляшша.

Традыцыйна асноўныя падзеі фестывалю адбудуцца ў Бельску Падляшскім, у пятніцу і суботу 28-га і 29-га кастрычніка. Акрамя канцэртаў музычных зорак, пройдзе там конкурсная частка фестывалю, лаўрэаты якой атрымаюць між іншымі гран-пры цэнтра «Шчыты», узнагароду Беларускага Радыё Рацыя, ды ўзнагароду «Бельскай Кааліцыі». Кажа галоўны арганізатар «Бардаўскай Восені», старшыня цэнтра «Шчыты», Ігар Лукашук:

— Галоўнае — паказаць беларускую музыку, не толькі рок-музыку, не толькі фальклор ці фольк, але таксама і спяваную паэзію ці аўтарскую песню. Іншая мэта фестывалю — даць магчымасць маладым беларусам і з Беларусі і з Беласточчыны паспрабаваць сябе самога як музыку менавіта ў гэтым музычным напрамку. А таксама, каб паказаць нашай падляшскай публіцы найбольш вядомых выканаўцаў з Беларусі.

Удзел у сёлетняй конкурснай частцы прымуць 9 выканаўцаў з Беларусі і 2 выканаўцаў з Беласточчыны.

Ужо традыцыйна канцэрты бардаўскай восені будуць транслявацца на хвалях Беларускага Радыё Рацыя.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя