„Бардаўская восень-2017” толькі на хвалях Беларускага Радыё Рацыя
У пятніцу і суботу ў 18:00 / 20:00 (польскага / беларускага часу) толькі на хвалях 98,1 і 99,2 FM, а таксама ў інтэрнэце на racyja.com пачынаем жывую трансляцыю з фестывалю „Бардаўская восень-2017”.
Праграма ХХIV Фестывалю беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні „Бардаўская восень-2017”
3 лістапада 2017 г. (пятніца)
18.00 Бельск-Падляшскі – Бельскі Дом Культуры
Адкрыццё фестывалю
Конкурсная частка
Канцэрт зорак:
• BosaeSonca
• Яўген Барышнікаў
• ILO&friends
• Зміцер Вайцюшкевіч & W-Z Orkiestra
4 лістапада 2017 г. (субота)
18.00 Бельск-Падляшскі – Бельскі Дом Культуры
Канцэрт лаўрэатаў конкурсу
Канцэрт зорак:
• Пэрцэпцыя
• Дуэт Сержука Доўгушава і Аляксандра Ясінскага
• Алесь Камоцкі
• NAVI BAND
5 лістапада 2017 г. (нядзеля)
15.00 Беласток – Кафэ „Фама”
Канцэрт лаўрэата
Узнагароды Grand Prix
Канцэрт зорак:
• Праект «Hostel» Андруся Такінданга і Аляксандра Ясінскага
• NAVI BAND
Cуправаджальныя мерапрыемствы:
2 лістапада 2017 г. (чацвер)
18.00 Орля – Гмінная публічная бібліятэка
Канцэрт:
• Алесь Камоцкі
18.00 Нарва – Гмінная публічная бібліятэка
Канцэрт:
• Яўген Барышнікаў
18.00 Нараўка – Гмінны асяродак культуры
Канцэрт:
• Сяржук Доўгушаў
6 лістапада 2017 г. (панядзелак)
13.30 Гайнаўка – Комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы
Канцэрт / сустрэча:
• NAVI BAND
18.00 Шчыты-Дзенцялова – Цэнтр адукацыі і прамоцыі беларускай культуры
Канцэрт / сустрэча:
• Алесь Камоцкі
На ўсе канцэрты ўваход вольны.
* * * Завяршыўся першы дзень бардаўскага фестэвалю.
Зміцер Вайцюшкевіч, Ілона Карпюк, Радаслаў Дамброўскі
Зміцер Вайцюшкевіч & W-Z Orkiestra
Ігар Лукашук і Міхал Анемпадыстаў
[Not a valid template]
Яўген Барышнікаў
[Not a valid template]
Гурт Helios
Анна Бяляўская
[Not a valid template]
Пасля афіцыйнага адкрыцця мерапрыемства пачалася конкурсная частка.
„Хвалююся за ўсіх конкурсантаў”, – прызнае Ігар Лукашук са Звязу „Шчыты”:
– Хочацца, каб выступ кожнага атрымаўся так, як гэтага канкурсант жадае, я гэтага жадаю ім. Маем 12-ць выканаўцаў, больш за 20-ць выканаўцаў на сцэне. Вельмі цікавыя канкурсанты, бо апрача таго, што маем удзельнікаў з Беларусі, якія прайшлі адмысловы адбор, які адбыўся ў Менску. Маем таксама ўдзельнікаў з Адэсы і Таліна, а таксама дваіх удзельнікаў з Падляшша, з Беласточчыны, гэта нас арганізатараў Звяз „Шчыты” вельмі цешыць.
Першай на бардаўскай сцэне ў Бельскім дому культуры выступіла Ірміна Ластоўская.
Ірміна Ластоўская
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
* * *
«Калі восень, дык канешне бардаўская»
З такім стаўленнем лістападаўскую пару вітаюць на Беласточчыне. 24-ы фестываль «Бардаўская восень» з 2 лістапада пачнецца выступамі беларускіх выканаўцаў. У гэты дзень у 18:00 у Гміннай бібліятэцы ў Орлі выступіць Алесь Камоцкі, у Нарве – Яўген Барышнікаў ды ў Нараўцы – Сяргей Доўгушаў. Затым у пятніцу, 3 лістапада, пачнуцца галоўныя падзеі фестывалю, якія пройдуць у Бельскім доме культуры. «Пачнем з конкурснай часткі. На сцэне ўбачым выступоўцаў з Беларусі, Падляшша ды не толькі», – кажа арганізатар «Бардаўскай восені» Ігар Лукашук са Звязу «Шчыты»:
– Будзем мець гасцей з Адэсы. Таксама жартуем, што беларуская мова прагучыць ад мора да мора. Пасля конкурснай часткі – канцэрты зорак: выступіць «Босае сонца», Яўген Барышнікаў, Ilo & Friends, Зміцер Вайцюшкевіч, WZ-Orkiestra, дуэт Percepcja з Бельска Падляшскага, які ў мінулым годзе атрымаў адну з узнагародаў. Пачуем Сержука Доўгушава і Аляксандра Ясінскага. Прыемна нам будзе пачуць таксама Алеся Камоцкага, якога даўно не мелі магчымасці пачуць у Бельску, а таксама пасля выступіць гурт NAVI.
Таксама ў фестывальную нядзелю, 5-га лістапада, у беластоцкім клубе «Fama» выступяць лаўрэаты конкурснай часткі ды зоркі: гурт «NAVI» і праект Аляксандра Ясінскага ды Андруся Такінданга «Hostel». Больш інфармацыі пра «Бардаўскую восень» можна знайсці на сайце sonca.org. Фестываль фінансуецца Міністэрствам ўнутраных спраў Польшчы, горадам Беластокам ды Маршалкоўскай управай Падляшскага ваяводства.
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя