“Басовішча-2016”: Поўны відэазапіс і фотарэпартаж з фестывалю
“Басовішча-2016” ужо за намі. Чакаем наступных „Бас-аў” і ўспамінаем цудоўную атмасферу ў Барыку, дзе цягам двух дзён сустракаліся з сябрамі і проста добра гулялі пад выдатную музыку. Давайце яшчэ раз перанясемся думкамі ў Гарадок. Прапануем тым, хто быў, і тым, хто не змог прыехаць, паглядзець адзіны поўны відэазапіс двух дзён “Басовішча-2016”.
А для ўсіх, хто бачыў “Басовішча” на відэа, прапануем паглядзець фотарэпартаж з мерапрыемства. Можа, вас і вашых знаёмых сфатаграфаваў наш аб’ектыў:) «Басовішча-2016». Першы дзень (фотарэпартаж)
«Басовішча-2016». Другі дзень (фотарэпартаж)
* * *
22-23 ліпеня на сцэне Барык каля Гарадка на Падляшшы 27 раз будзе праходзіць Фестываль Музыкі Маладой Беларусі „Басовішча”.
Прамая трансляцыя з мерапрыемства на хвалях ФМ толькі на Беларускім Радыё Рацыя. Сёлета ўпершыню з фестывалю „Басовішча” будзе весціся жывая відэатрансляцыя, якую можна будзе паглядзець толькі на нашым сайце.
У пятніцу, 22 ліпеня, трансляцыя пачнецца а 17:30 паводле беларускага часу, у суботу, 23 ліпеня, трансляцыя фестывалю працягнецца ад 19:05 (беларускага часу) да выступу апошняга гурту. З месца падзей сачыць за хадой фестывалю “Басовішча” ў жывым эфіры будуць нашыя журналісты – Яна Запольская і Улад Грынеўскі (у пятніцу), Мілана Вераснёва і Віктар Сямашка (у суботу).
* * *
22.07 ПЯТНІЦА
- 16:30-19:00 Конкурс маладых гуртоў
- 19:00-20:00 Гогодзи Ганскі
- 20:00-21:00 Ilo & Friends
- 21:00-22:00 Наві
- 22:00-23:00 Re1ikt
- 23:00-00:30 Крамбамбуля
- 00:30-01:10 Hańba!
- 01:10-01:50 Дзецюкі
- 01:50-02:30 Hańbuki
- 02:30-06:00 DJ Wiata: Ludwik Zamenhof
23.07 СУБОТА
- 11:00 Беларуская анімацыя (WОР)
- 12:00 Спартыўныя спаборніцтвы (WОР):
- 13:30 Лёт над уяўленнем (сцэна ля водасховішча)
- 15:45 Тэатр Czrevo «Ксэня» (Гмінны цэнтр культуры)
- 17:00 Фільм «Басовішча» (WOP)
- 18:00-18:30 Лаўрэат Конкурсу маладых гуртоў
- 18:30-19:30 :Б:Н:
- 19:30-20:30 Tonqixod
- 20:30-22:00 Jazzombie
- 22:00-23:00 Erik & the Worldly Savages
- 23:00-00:00 Zero – 85
- 00:00-01:30 Брутто
- 01:30-02:30 Znich