„Басовішча-2015″



baner_basowiszcza

26-ы Фестываль музыкі маладой Беларусі „Басовішча-2015” у эфіры Беларускага Радыё Рацыя. 17-18 ліпеня жывая трансляцыя канцэртаў з урочышча Барык у Гарадку.

У чаканні „Басовішча”

„Басовішча-2015″. Першы дзень.

„Басовішча-2015″. Другі дзень.

Онлайн трансляцыя на хвалях 98,1 FM і 99,2 FM, а таксама на нашым сайце www.racyja.com

11214064_600434550059843_844413948339398303_n

Больш інфармацыі на сайце фестывалю basowiszcza.org

* * *

Праграма „Басовішча-2015″

пятніца 17 ліпеня

17:00-19:00 КОНКУРС МАЛАДЫХ ГУРТОЎ

BY CRY гэта міньскі гурт, які пачаў дзейнічаць толькі 2 гады таму! На фальклйёрнай канве шыюць ніткамі розных музычных жанраў. Як самыя гавораць, іх музыка гэта злучэнне эмоцыі і любоўі да радзімы – Беларусі. Кажуць таксама: “Музыка павінна ўваскрасіць духа, сьведамую некантраляваную радасць і свабоду паказвання шчасця. Музыка гэта рык душы змагара, плач задуманай гітары, пульс сэрца якое марыць, сіла танца ды вясёлы, вясёлы акардэон”Склад гурта:

Аляксандра Грахоўская – вакал

Марыя Сазонава – вакал

Аляксандр Маркевіч – бас

Сяргей Стэц – гітара

Яўген Валакіцін – акардэон

Леў Бабаеўскі – ударныя

http://www.by-cry.com 

https://www.facebook.com/pages/BY-CRY/

19:00-20:00 MONKEY BITE (BY)

Малады гурт з Менска, які грае альтэрнатыўны панк і рок. У 2011 годзе выдалі першы ’’міні-альбом’’ – “Debut of the Year”. Як самыя гавораць, натхняліся творчасцю такіх гуртоў як Н.Р.М i The Offspring.На БАСовішчы выступяць упершыню.

[youtube id=”YVVS4spW57g”]

20:00-21:00 SP Kava (BY)

Добрая навіна для ўсіх фанатаў беларускага рэпу. Сярод зорак сёлетняха выпуску знаходзіцца мызыка, які пачынаў з групай PaNaNieba. На БАСовішчы выступіць ужо другі раз, у 2013 годзе стаў пераможцам Конкурсу маладых гуртоў. У тым жа годзе быў намінаваны на прэмію «Героі году 2013» і выдаў міні-альбом ’’яМы’’.

[youtube id=”FVLyHjxLLgY”]

21:00-22:00 ILO&FRIENDS (PL)

Электронна-акустычная сучасная музыка ў спалучэнні з беларускімі тэкстамі. Гурт часта інспіруецца творамі класікаў беларускай літаратуры, між іншым творчасцю Уладзіміра Караткевіча. З 2005 года ILO&FRIENDS выпусцілі  ажно 3 дыскі. На сённяшні дзень артысты працуюць над новым праектам, які маем надзею пачуць на сёлетнім выпуску БАСовішча.

[youtube id=”f48-6hZcdpk”]

22:00-23:00 AKUTE (BY)

Заснаваны ў 2008 годзе ў Магілёве рок гурт „Akute” не адзін раз быў госцем сцэны ў Барыку, а ў часе свайго першага выступу на Басовішча захапіў сэрцы журы і публікі здабываючы гранд-пры ў конкурсе на найлепшую групу. „Akute” можа пахваліцца трыма альбомамі і многімі музычнымі ўзнагародамі, між іншымі Героі году ад Tuzin.fm . У час гэтых канікул прыедуць на Басовішча з новай кружэлкай „Рэальнасць і сны”, якая безумоўна захопіць слухачоў.

[youtube id=”_4m1LQ7vUs4″]

23:00-00:00 RE1IKT (BY)

Гурт з’явіўся ў 2001 годзе ў Светлагорску і граў у стылі old school grunge. У тым жа годзе калектыў прыняў ўдзел ў праекце Hard Life: Heavy Music. Цягам свайго існавання гурт запісаў альбом, адыграў канцэрты ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, а потым пераехаў у Гомель ды змяніў стылістыку на прагрэсіў-рок. Перажыўшы рэбрэндынг, Re1ikt прыняў удзел ў „Адборышчы-2006” ды конкурсе Global Battle of the Bands-2007, трапіў ў шасцёрку найлепшых і быў запрошаны на запіс тэлевізійнай Навагодняй ночы на Першым нацыянальным тэлеканале, дзе выступіў на адной сцэне з гуртамі „Агата Кристи” ды „Zdob si Zdub”. Удзельнічаў у Be Free (Чарнігаў, 2009).

[youtube id=”49Ge13USGLw”]

00:00-01:30 VOLSKI (BY)

Вакаліст, аўтар музыкі і тэкстаў, аранжавальнік. У час сваёй кар’еры быў франтменам некалькіх гуртоў, славутае Н.Р.М ці Мроя- гэта толькі частка яго музычнай творчасці. Варта ўспомніць пра музычныя праекты, у якіх артыст прымаў удзел, у тым ліку „Я нарадзіўся тут” ці „Народны Альбом”. На БАСовішча прэзэнтаваўся з розным матэрыялам, але заўсёды прыцягваў натоўп людзей ня глэдзячы на гадзіну. Сёлета Лявон прыедзе з новым дыскам Грамадазнаўства, але публіка можа быць упэўнена, што пачуе песні з часоў першых Басаў!

[youtube id=”HNL_oKM_OkM”]

01:30-02:30 FOLCORE (BY)

Гэты гурт0 існуе з 2012 года. Да 2014 года займаўся тольки студыйнымі запісамі. Трапіўшы ў інтэрнэт сінгл „Da zorak šliach” стаў папулярным. Два гады запар выступалі на фестывалі „KUPALSKAJE COLA”, які праходзіць у Беларусі і Украіне.

[youtube id=”l-O6oEevMdI”]

02:30-04:00 /WIATA/ LOU BADGERS (PL)

Аматарскае падляшскіх пейзажаў, пушчанскай самагонкі агуркоў з Крушава і прыгажосці мясцовых дзяўчат. Эклектычны музычны эксцэнтрык. Прыхільнікам многіх музычных жанраў: любіць кіслотны free jazz, добры сакавіты поп, энергетычныя дзёрганне гітарных струн, паламаную клубную электроніку і атмасферную музыку з фільмаў. На вечарынах, дзе выступае, любіць здзіўляць – перадусім сябе – аб’ядноўваючы здзішляючыя атмасферу і рытмы.

субота 18 ліпеня

17:00-18:00 MONROE’S MYSTERIOUS DEATH (PL)

[youtube id=”NkxM0crc_qU”]

18:00-19:00 Лаўрэат Конкурсу маладых гуртоў

19:00-20:00 YEGOR ZABELOV TRIO (BY)

Басовішча пазнаёмілася з Ігарам, калі ён выступіў на гарадоцкай сцэне з гуртом „Gurzuf” . У гэтым годзе прыйшоў час на новы праект гэтага знакамітага акардэаніста, кампазітара, аўтара музыкі да тэатральных пастановак. Ігар таксама прымаў удзел у праекце іншага гурту- The Big Lao Che Band. Канцэрт Трыо будзе ідэальны для аматараў джэзу, а таксама, як гавораць музыкі – людзей кахаючых непрадбачанасць. Пачуем элементы беларускага фолку і року, тамy на канцэрце Ігара ніхто не будзе нудзіцца.

[youtube id=”5Fj8YCVtg4Y”]

20:00-21:00 OSTROV (PL)

Гурт нацыянальнай меншасці Падляшша. Разам з франтменам Андрэям Паплаўскім- быўшым вакалістам RIMY, група любіць цяжкія гучанні, а якраз гэтае падабаецца гарадоцкай публіцы. Перкусіст гурта ў мінулым годзе заахвоціў удзельнікаў БАСовішча да танцаў пад паветкай. Калі Вы добра гулялі, у гэтым годзе запрашаем на вялікую сцэну паслухаць “Ostrov”!

[youtube id=”5r-5BpEl8fY”]

21:00-22:00 POMIDOR/OFF (BY)

Калектыў Pomіdor/ОFF можна лічыць адным з беларускіх супэргуртоў. Група была створана ў 2001 годзе, як акампануючы састаў на сольным альбоме Аляксандра Памідорава. У 2002 годзе, пасля выхаду альбому “Свята пакрадзенае”,група атрымала ўласную назву, што паходзіць ад творчага імя Аляксандра Памідорава. Стыль групы- гэта спалучэнне панк-року, хардкору, хэві-металу ды рэгі. На свеце незнайсці фаната POMIDOR/OFF , які не знае песні Дым, якая была прызнаная “Песняй Году” на “Рок-Каранацыі 2011″.

[youtube id=”9xZRaLsRVig”]

22:00-23:30 BRUTTO (BY)

Пасля распаду групы Ляпіс Трубецкой, яе вакаліст Сяргей Міхалок не апынуўся ў месцы і стварыў новы гурт „Brutto”. Члены групы акрэсліваюць яе стыль як ”панкаўскі паўэр-ліфтынг для дзяцей і вар’ятаў”. Яны не спыняюцца і заўсёды трымаюць сваіх фанатаў у напружанні, якое ствараюць у сваіх песнях. Музыкі адкрыта гавораць пра свае ідэалы, y сакавіку 2015 паказалі свету свой першы дыск UNDERDOG.

BRUTTO – Будзь смелым!

[youtube id=”WBd-4yN8M_I”]

23:30-01:00 LAO CHE (PL)

Польскі гурт, які ўжо 16 гадоў на музычнай сцэне, а песня “Wojenka” з іх новага альбома “Dzieciom” не зыходзіць з эфіра польскага радыё. Варта таксама ўспомніць пра дыск, на якім знашліся творы пра славутую падзею- Варшаўскае паўстанне. Lao Che ужо паказала публіцы ВАСовішча сваю творчасць і праз 6 гадоў вяртаюцца ў Барык, каб заахвоціць удзельнікаў да супольнай гульні пры іхняй альтэрнатыўнай музыцы.

[youtube id=”tYmwyy3GS0k”]

01:00-02:00 ДЗЕЦЮКІ (BY)

Сцэнічная моц з Гародні, якая заражвае слухачоў сваёой панкавай энэргіяй. Да публікі трапляюць сваімі тэкстамі, якія гавораць пра гісторыю Беларусі забытую аўтарамі афіцыяльных падручнікаў. У іхняй музыцы важнае месца займае барацьба за волю, якую прадстаўляюць моцным гучаннем з элементамі фольку, панку, ска, а таксама вялікім патрыятызмам і каханнем да радзімы. Гурт узнік у 2012 годзе, у 2014 выдалі свой першы дыск ’’Гарадзенскі гармідар’’, які заграюць на 26 ФММБ БАСовішча.

«Хлопцы-балахоўцы» «Дзецюкі» / Dzieciuki

[youtube id=”Kjp6J0blNWQ”]

02:00-06:00 /WIATA/ JUNGLE FEELINGS (GLOBAL DIGGERS/WARSAW BALKAN MADNESS)

* * *

Лявон Вольскі і Аляксандр Памідораў пра „Басовішча-2015”

Юры Цыбін: “Басовішча з намі – сёння і назаўжды!”

Старшыня БАС Ганна Пякарская пра „Басовішча-2015″ 

* * *

Рэпартаж з „Басовішча-2014”:

* * *

Знакаміты выступ „АБ-БА аркестра” на Басовішчы-2014

* * *

Басовішча-2014 у аб’ектыве Беларускага Радыё Рацыя

[Not a valid template]