Дзень Волі – 2018 у Беластоку



Івонка Сурвіла павіншавала беларусаў Беласточчыны са 100-годдзем БНР

* * *

 

Мастак Лявон Тарасэвіч, гісторык Юры Туронак і войт гміны Орля Пятро Сэльвэсюк атрымалі гербы Пагоні ў час святкавання 100-годдзя БНР у Беластоку. Сімвалічная ўзнагарода традыцыйна прызнаная за асаблівы ўнёсак у развіццё беларускай справы ў Польшчы.

#EugeniuszWappa #LeonTarasewicz #JerzyTuronek #PiotrSelwesiuk #AlenTuronek #ЯўгенВапа #ЮрыТуронак #ЛявонТарасэвіч #ПятроСэльвэсюк #herbBNR #100latBNR #OiFP #mniejszośćBiałoruska #RadioRacja #ŁukaszStepaniuk

Gepostet von Łukasz Stepaniuk am Montag, 26. März 2018

 

Узнагароду за хворага Юрыя Туронка атрымаў яго ўнук. Паводле другога лаўрэата Лявона Тарасэвіча, такія людзі, як Юры Туронак, выхавалі студэнцкае пакаленне беларускіх дзеячаў.

25 сакавіка і Пагоня ў той час былі ў падполлі. Дзякуючы таму, што было пакаленне, якое перанесла ідэю вольнай Беларусі і БНР, пасля перайшло на нашае студэнцкае пакаленне, на сённяшні дзень гэта надалей існуе.

У падляшскай філармоніі на ўрачыстасці, прымеркаванай да святкавання 100-годдзя БНР, сабралася каля 500 чалавек. З лекцыямі выступілі гісторыкі Алег Латышонак і Уладзімір Арлоў. Сабраным затанцаваў дзіцячы калектыў “Падляшскі вянок”.

#ПадляшскіBянок #PodlaskiWianek #Lawonicha #Лявоніха #100latBNR #OiFP #mniejszośćBiałoruska #RadioRacja #ŁukaszStepaniuk

Gepostet von Łukasz Stepaniuk am Montag, 26. März 2018

На канец перад поўнай залай філармоніі выступіў Лявон Вольскі.

#LavonVolski #TryCzarapachi #100latBNR #OiFP #mniejszośćBiałoruska #RadioRacja #ŁukaszStepaniuktak podlascy Białorusini zakończyli świętowanie 100 lecia obwieszczenia BNR

Gepostet von Łukasz Stepaniuk am Montag, 26. März 2018

***

Выступ Уладзіміра Арлова:

#UladzimirArlou #УладзімірАрлоў #historyk #100latBNR #OiFP #mniejszośćBiałoruska #RadioRacja #ŁukaszStepaniuk

Gepostet von Łukasz Stepaniuk am Montag, 26. März 2018

Выступ Алега Латышонка:

#OlegŁatyszonek #AlehŁatyszonak #АлегЛатышонак #historyk #100latBNR #OiFP #mniejszośćBiałoruska #RadioRacja #ŁukaszStepaniuk

Gepostet von Łukasz Stepaniuk am Montag, 26. März 2018

Сярод запрошаных гасцей былі прадстаўнікі мясцовых уладаў.

#MaciejŻywno #100latBNR #OiFP #mniejszośćBiałoruska #RadioRacja #ŁukaszStepaniuk

Gepostet von Łukasz Stepaniuk am Sonntag, 25. März 2018

Вялікія апладысменты залы прыняў прэзідэнт горада Беластока Тадэвуш Трускаляскі, які скончыў сваю прамову словамі: «Няхай жыве незалежная Беларусь!»

#TAdeuszTruskolaski #PrezydentBiałegostoku #100latBNR #OiFP #mniejszośćBiałoruska #RadioRacja #ŁukaszStepaniuk

Gepostet von Łukasz Stepaniuk am Sonntag, 25. März 2018

Выступіў і Роберт Тышкевіч.

#RobertTyszkiewicz #PosełNaSejmRP #100latBNR #OiFP #mniejszośćBiałoruska #RadioRacja #ŁukaszStepaniuk

Gepostet von Łukasz Stepaniuk am Montag, 26. März 2018

Асноўныя святкаванні 100-годдзя БНР у Беластоку праходзяць у Падляшскай Оперы і філармоніі. Тут знаходзіцца і наш карэспандэнт Лукаш Леанюк:

– У Падляшскай Оперы і філармоніі сабралася каля 500 чалавек. Гэта мясцовыя беларусы, сярод якіх вядомыя дзеячы культуры, палітыкі, настаўнікі, навукоўцы, самаўрадаўцы. Выступілі Уладзімір Арлоў, Алег Латышонак. Узнагароды за сваю дзейнасць атрымалі Лявон Тарасэвіч, Юрый Туронак, а таксама войт гміны Орля Пятро Сэльвэсюк. Святкаванне працягваецца надалей. Пачынаецца канцэрт Лявона Вольскага.

[Not a valid template]

* * * 

Святочная служба ў царкве ўжо стала мясцовай традыцыяй у адзначэнні ўгодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі. Малебен прайшоў у царкве святога Яна Тэолага:

– У нас няма больш такіх святаў, якія б нас ядналі.

– Беларусы заўсёды былі звязаны з хрысціянствам, праваслаўнай верай. У самой Беларусі цяжкае становішча з мовай, якая амаль знішчана за часы кіравання Лукашэнкі.

– Калі большасць беларусаў на Беласточчыне праваслаўныя, то нічога дзіўнага ў тым, што з раніцы 25-га сакавіка мы ідзем памаліцца ў царкву.

А 15-й гадзіне паводле польскага часу ў Падяшскай філармоніі (вул. Падлесьна) адбудзецца святочны канцэрт, на якім выступіць Лявон Вольскі.

[Not a valid template]

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Давіда Гайко і Лукаша Леанюка

* * *

* * *

Арганізацыйны камітэт святкавання стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі сардэчна запрашае на ўрачыстыя мерапрыемствы, якія адбудуцца ў нядзелю 25 сакавіка 2018 года ў Беластоку.

У праграме:

10:00 Царква св. Яна Тэолага, вул. Збігнева Герберта 1 • Святая літургія і малебен за беларускі народ

15:00 Падляшская опера і філармонія, вул. Падлесьна 2 • урачыстыя выступленні і віншаванні • выступ танцавальнага дзіцячага калектыву • „Падляшскі вянок” • канцэрт Лявона Вольскага

Уваход вольны.

* * *

Komitet Organizacyjny Obchodów Stulecia Proklamowania Białoruskiej Republiki Ludowej serdecznie zaprasza na uroczystości rocznicowe, które odbędą się w niedzielę 25 marca 2018 r. w Białymstoku.

 

W programie:

10:00 Cerkiew św. Jana Teologa, ul. Zbigniewa Herberta 1 • Liturgia i Nabożeństwo dziękczynne za naród białoruski

15:00 Podlaska Opera i Filharmonia, ul. Podleśna 2 • uroczyste wystąpienia i życzenia • występ tanecznego zespołu dziecięcego • „Padlaski vianok” • koncert Lavona Volskiego

Wstęp wolny.

 

* * *

Віншаваньні з Днём Волі беларусаў Беласточчыны ад беларускае грамады Нью-Ёрку

* * *

Стагоддзе Беларускай Народнай Рэспублікі

25 сакавіка 1918 года беларусы заявілі свету аб сваёй палітычнай суб’ектнасці,  абвяшчаючы ў Мінску незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэтая падзея ўпісваецца ў гістарычны працэс народаў Цэнтральна-Усодняй Еўропы, паколькі падобныя памкненні выказвалі ў той час палякі, чэхі, эстонцы, фіны, літоўцы, латышы, славакі і ўкраінцы.

У Беластоку ўжо ў канцы дваццатых галоў мінулага стагоддзя беларусы 25  сакавіка ўрачыста святкавалі гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Трагічныя падзеі Другой сусветнай вайны і камуністычны лад у Польшчы і Савецкім Саюзе сцерлі, здавалася б, гістарычную памяць аб першай беларускай дзяржаўнасці новага часу. Аднак так не атрымалася. Памяць аб Беларускай Народнай Рэспубліцы яшчэ ва ўмовах канспірацыі, бо з паловы васьмідзясятых гадоў мінулага стагоддзя, пачала вяртаць беларуская моладзь, якая вучылася ў польскіх вышэйшых навучальных установах. А пасля дэмакратычных перамен 1989 года ў Польшчы гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі наша супольнасць адзначае ўжо легальна – і то не толькі на Беласточчыне.

Нашы продкі, беларусы Беласточчыны, актыўна прымалі ўдзел у падзеях, якія на пачатку 1918 года давялі да стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі – нягледзячы на тое, што пераважная іх колькасць са жніўня 1915 года вымушана была бадзяцца па бязмежных прасторах Расійскай імперыі. Народны Сакратарыят Беларусі – першы ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі – узначаліў Язэп Варонка, ураджэнец Кузніцы-Беластоцкай. У Мінску захавалася пастанова Беларускага з’езда Бельскага павета, скліканага 20 снежня 1918 года ў мясцовасці Шчыты, аб падпарадкаванні ўладам Беларускай Народнай Рэспублікі.

Беларусы Беласточчыны ўступалі ў рады вайсковых фарміраванняў Беларускай Народнай Рэспублікі і нават стварылі самастойны беластоцкі батальён у арміі генерала Станіслава Булак-Балаховіча; удзельнічалі таксама ў Слуцкім збройным чыне 1920 года.

Сёння выказваем пашану ўсім тым, якія цягам мінулага стагоддзя дзейнічалі ў карысць Беларусі і беларусаў. Хай іх жыццё і ўчынкі натхняюць нас на тое, каб стрымаць вернасць беларускім ідэалам.

Жыве Беларусь!

Беласток, 25 сакавіка 2018 года

Арганізацыйны камітэт па святкаванні 100-х угодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі

 

* * *

* * *

У сувязі з вялікамаштабнасцю святкаванняў 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі, у нядзелю, 25сакавіка, у штогадзінных выпусках навін мы будзем звязвацца з нашымі карэспандэнтамі і месцамі святкаванняў Дня Волі. Дадаткова, ад 15:00 па 18:00 беларускага часу (ад 14:00 польскага часу), у жывым эфіры Вас сустрэнуць Яна Запольская і Улад Грынеўскі. Вы пачуеце, як праходзяць урачыстасці ў Менску, Гародні, Берасці, Гомелі, Лідзе, Баранавічах, а таксама ў Беластоку, Варшаве і Кіеве. Слухайце Беларускае Радыё Рацыя у жывым эфіры і глядзіце фотарэпартажы на нашым сайце.