„Пастаноўка рэвалюцыі”



stagingrevolutionБеларускі Свабодны Тэатр прадстаўляе двухтыднёвы фестываль выступленняў і абмеркаванняў ў Лондане. Усе спектаклі і абмеркаванні можна ўбачыць у рэжыме анлайн.

Фінальнай падзеяй святкавання дзесяцігадовага юбілею Беларускага Свабоднага Тэатра стане фестываль «Пастаноўка рэвалюцыі» (Staging a revolution), падчас якога будуць паказаны самыя вядомыя ўласныя п’есы, перапрацаваная класіка і сусветная прэм’ера новай працы «Час жанчын».

З 2 па 8 лістапада прадстаўленні пройдуць не на тэатральнай сцэне, а ў пакуль неназваных месцах Лондана. За 24 гадзіны да прадстаўлення гледачы атрымаюць смс-паведамленне з інфармацыяй пра месца і час сустрэчы. З 9 па 14 лістапада трупа вернецца „дадому” ў тэатр Young Vic.

Watch live streaming video from newplay at livestream.com

З поўнай праграмай можна пазнаёміцца тут: http://moc.media/ru/events/21

 

Беларускае Радыё Рацыя з’яўляецца партнёрам мерапрыемства.