Сустрэчы з Падляшскім Інстытутам Культуры
Фестывалі, канцэрты, выставы, аўтарскія сустрэчы ці майстар-класы. Мерапрыемствы – мэта якіх паказаць і захаваць шматкультурнасць і шматнацыянальнасць Падляшскага ваяводства. У серыі перадач “Сустрэчы з Падляшскім Інстытутам Культуры” прадставім цікавейшыя прапановы Падляшскага Інстытуту Культуры, наведаем ладжаныя Інстытутам мерапрыемствы, а таксама будзем паведамляць пра будучыя ініцыятывы.
Агульнапольскі літаратурны конкурс „Я тут” ( „Tutaj jestem”)
Падляскі Інстытут Культуры запрашае да ўдзелу ў адзінаццатым Агульнапольскім літаратурным конкурсе „Я тут” ( „Tutaj jestem”). Ідэя конкурсу ўзнікла дзеля ўсіх літаратараў – аматараў, якія хочуць выдаць свой першы твор. Ці гэта зборнік паэзіі, ці прозы. Адсюль і дзве катэгорыі конкурсу: паэзія і проза, – кажа Ізабэла Дамброўская з Падляскага Інстытуту Культуры – арганізатара конкурсу. Працы на літаратурны Конкурс „Я тут” ( „Tutaj jestem”) можам дасылаць да канца красавіка. Больш інфармацыі знойдзем на Інтэрнэт-старонцы Падляскага Інстытуту Культуры pikpodlaskie.pl.
* * *
Каляды з Падляшскім Інстытутам Культуры
Упрыгожаная ялінка – гэта адзін з прыгажэйшых элементаў Калядных святаў. Калісьці верылі, што святочныя ўпрыгожванні ёсць своеасаблівым абярэгам для дома і абараняюць дом ад злых духаў. Пры ўмове, што гэтыя ўпрыгожванні былі зроблены ўручную. Цэлыя сем’і збіраліся вакол сталоў, поўных каляровай паперы і саломы, каб разам падрыхтаваць калядныя ўпрыгожванні. Часцей за ўсё дзеці клеілі, выразалі і вешалі на ялінку разнастайныя ўпрыгажэнні з саломкі і паперы, яблыкі, арэхі і вату.
Менавіта да гэтай традыцыі звяртаецца Падляшскі Інстытут Культуры, арганізуючы конкурс Internetowa Gala Choinek. Конкурс накіраваны на людзей, якія захоўваюць звычай упрыгожваць ялінку ў адпаведнасці з каляднымі традыцыямі рэгіёна.
Здымкі з ўласнавыкананымі святочнымі ўпрыгожваннямі можна дасылаць да 10 студзеня па адрасе: [email protected]. На двух фотаздымках павінна быць паказана ўся ялінка, а на астатніх пяці – буйныя планы адзіночных упрыгожванняў. Вынікі конкурсу будуць апублікаваны на сайце pikpodlaskie.pl 15 студзеня.
* * *
Агульнапольскі ліьтаратурны конкурс „Я тут”. Канцэрт рок-гурта The Boars.
Ужо ў бліжэйшы чацвер, 17 снежня, Падляшскі Інстытут Культуры запрашае на анлайн-канцэрт рок-гурта The Boars. Пераможцы Rockowań 2019. Трансляцыя канцэрту адбудзецца на юцюб-канале Падляшскага Інстытута Культуры. Гледачы змогуць у ім удзельнічаць інтэрактыўна на платформе Zoom, дзякуючы якой музыкі гурта The Boars змогуць бачыць публіку. Больш падрабязнасцяў і каардынаты знойдзем на інтэрнэт-старонцы Падляшскага Інстытута Культуры pikpodlaskie.pl
Стартуе адзінаццаты Агульнапольскі літаратурны конкурс „Я тут” ( „Tutaj jestem”), ладжаны Падляшскім Інстытутам Культуры. Конкурс арганізаваны для ўсіх літаратараў-аматараў, якія хочуць выдаць свой першы твор – ці то зборнік паэзіі, ці прозы. Адсюль і дзве катэгорыі конкурса: паэзія і проза. Працы на літаратурны Конкурс можам дасылаць да канца сакавіка.
* * *
Снежань з Падляшскім Інстытутам Культуры
„Duszopisarstwo”- так называюцца бясплатныя анлайн-майстар-класы для паэтаў і пісьменнікаў з Падляшскага ваяводства, якія 15 і 17 снежня ладзіць Падляшскі Інстытут Культуры. Заняткі „Duszopisarstwo” будзе весці Malika Ledeman. З’яўляюцца яны працягам сэрыі майстар-класаў „Od inspiracji do publikacji”, якія ад некалькіх гадоў ладзіць Падляшскі Інстытут Культуры.
“Нядоўгае жыццё” – такі загаловак мае кніжка Дарыюша Куця, якая 1 снежня пабачыла свет, дзякуючы выдавецтву “Знак”. Кніжка гэта – збор звыш дваццаці кранальных інтэрв’ю з бацькам нявылечна хворых дзяцей, падапечных Беластоцкага Хоспісу для дзяцей фонду “Дапамажы ІМ”. “Гэтую кніжку, я напісаў каб, дапамагчы зразумець, што абазначае дазволіць свайму дзяцяці адыйсці, перастаць змагацца за ягонае далейшае жыццё ў пакутах ад цяжкіх хвароб”, – кажа аўтар кніжкі, доктар Дарыюш Куць. Анлайн сустрэча з Дарюшам Куцям, аўтарам кніжкі “ Нядоўгае жыццё”, адбудзецца 15 снежня. Пачатак а 18-ай гадзіне, на ютуб-канале, спасылку знойдзем на сайце Падляшскага Інстытуту Культуры. Дарыюш Куць – лекар з Беластоцкага хоспіса для дзяцей, якія вядзе Фонд “Дапамажы ім”.
Яшчэ да 14 снежня зможам прыняць удзел у дабрачынным анлайн-аўкцыёне карцін мастакоў, звязвных з Падляшскім Інстытутам Культуры – „Падляшскія імпрэсіі„. Сродкі сабраныя падчас аўкцыёну будуць перададзеныя Беластоцкаму дзяцячаму хоспісу, якім апякуецца Фонд „Дапамажы ім”.
Больш інфармацыяў пра дабрычынны аўкцыён ды спасылкі на анлайн мерапрыемствы, ладжаныя Падляшскім Інстытутам Культуры, знойдзем на сайце pikpodlaskie.pl.
* * *
Падляшскі Інстытут Культуры запрашае да ўдзелу ў мастацка-літаратурным конкурсе
„На мяжы” – такі назоў мае новая літаратурна-мастацкая ініцыятыва, адрасаваная да дарослых удзельнікаў. Гэта прапанова пакласці на паперу ўсё, што з’явілася ў душы кожнага з нас за апошнія месяцы, у час, пазначаны пандэміяй Covid-19. Гэты час быў і працягвае быць для нас усіх вельмі цяжкім. Магчыма, для кагосьці невыносным. Адсюль і назва – „На мяжы” – распавяла кіраўнік мастацкага аддзялення Падляшскага Інстытуту Культуры – Крыстына Куніцка. Прыняць удзел у конкурсе можна або ў літаратурнай або мастацкай катэгорыі. Другая з іх -гэта карціна – малюнак альбо графіка, якія будуць ілюстраваць падзеі, думкі і эмоцыі. Гэта адрэзак узяты з цэлай серыі нашых асабістых перажыванняў, якія адбыліся падчас самаізаляцыі, а таксама цяпер, падчас сацыяльных абмежаванняў. Карціна не раскажа нам пра ўсё, але дзякуючы сваёй мастацкай экспрэсіі яна можа перадаць самае галоўнае – стан душы, – адзначае Крыстына Куніцка. Конкурсныя працы можам дасылаць да канца снежня.
Больш інфармацыі пра мастацка-літаратурны конкурс „На мяжы”, які ладзіцца Падляшскім Інстытутам Культуры, знойдзем на старонцы Інстытута.
* * *
„Пан Пішон, жолэндзёва кава і мазуркі”. „На мяжы”
„Пан Пішон, жолэндзёва кава і мазуркі”. Гэта найнавейшая прапанова Падляшскага Інстытута Культуры на ўсё больш даўжэйшыя вечары. Крэатыўная кніжка з задачамі і гульнямі – гэта прапанова для бацькоў і дзяцей супольна правесці час і перанесціся ў свет дзяцінства знакамітага кампазітара Фрыдэрыка Шапэна ў спалучэнні з фальклорам. Кніжка – гэта падвядзенне вынікаў праекту „Блізка Шапэна”, – кажа Агнешка Якубіч з Падляшскага Інстытута Культуры ў Беластоку, якая займалася рэалізацыяй згаданага праекту.
„На мяжы” – Падляшскі Інстытут Культуры запрашае да ўдзелу ў мастацка-літаратурным конкурсе. “На мяжы” – гэта наша новая літаратурна-мастацкая ініцыятыва, адрасаваная да дарослых. Гэта прапанова пакласці на паперу ўсё, што з’явілася ў душы за апошнія месяцы, у час, пазначаны пандэміяй Covid-19. Гэты час быў і працягвае быць для нас усіх вельмі цяжкім. Магчыма, для кагосьці невыносным. Адсюль і назва – “На мяжы”, – кажа кіраўнік мастацкага аддзялення Падляшскага Інстытута Культуры Крыстына Куніцкая.
Больш падрабязнасцяў знойдзем на Інтэрнэт – старонцы Падляшскага Інстытута Культуры.
* * *
“Падляшскія спляценні”. “Падляшскія імпрэсіі”.
“Падляшскія спляценні”- такі назоў мае серыя рэпартажаў, якая прадстаўляе падляшскіх ткачых. Фільмы аўтарства Марты Слівіньскай з’яўляюцца свайго роду дакументацыяй працаў ткачых з Падляшскага ваяводства, майстэрні якіх знаходзяцца на турыстычным шляху „Kraina wątku i osnowy”.
“Падляшскія імпрэсіі”. Падляшскі Інстытут Культуры ўжо другі раз супольна з Фондам „Дапамажыце ім” ладзіць дабрачынны аўкцыён мастацкіх прац. Другі дабрачынны аўкцыён “Падляшскія імпрэсіі”, які арганізуецца Падляшскім Інстытутам супольна з Фондам „Дапамажыце ім” стартуе ўжо 26 лістапада і будзе доўжыцца да 10 снежня. Сёлета ён будзе адбывацца ў анлайн-фармаце. Больш падрабязнасцяў знойдзем на Інтэрнэт – старонцы Падляшскага Інстытута Культуры.
* * *
Нацыянальнае свята Незалежнасці з Падляшскім Інстытутам Культуры
Беластоцкія Сподкі ў бела-чырвоных колерах, нацыянальны гімн з Падляшскім інстытутам культуры ў Беластоку, унікальная публікацыя і мноства сюрпрызаў на сайце. Так Падляшскі інстытут культуры будзе адзначаць 102 гадавіну аднаўлення незалежнасці Польшчы. 11 лістапада ПІК запрашае ўсіх далучыцца да святкавання Нацыянальнага свята. З 16.30 да 22.00 Інстытут будзе асвятляць будынак беластоцкіх Spodki ў колерах польскага сцягу – усе змогуць прыйсці на св. Rocha 14 і сфатаграфаваць сябе на фоне бела-чырвонага будынка. Акрамя таго, на сайце www.pikpodlaskie.pl у гэты дзень будуць размешчаны спецыяльныя запісы, звязаныя з Днём Незалежнасці. Сярод іх знойдзем запісы патрыятычных песень альбо спецыяльнае выдавецтва. Таксама можна будзе паглядзець унікальны запіс з польскім гімнам і праспяваць „Mazurek Dąbrowskiego”.
Падляшскі інстытут культуры ў Беластоку таксама з’яўляецца партнёрам гала-канцэрта з нагоды 102-й гадавіны аднаўлення незалежнасці, які ў 17.30 будзе транслявацца на польскім тэлебачанні.
* * *
„Блізка Шапэна”
Інтэрактыўныя сямейныя майстар-класы, гульні з музыкай і фальклорам, а таксама вечаровыя канцэрты на фартэпіяна ў выкананні Аляксандра Дэмбіча – усё гэта ў рамках праекта „Блізка Шапэна”, які з верасня рэалізуе Падляшскі інстытут культуры. Мэта праекту – праз канцэрты і майстар-класы папулярызаваць творчасць Фрыдэрыка Шапэна і яго натхненне фальклорам. Да ўдзелу ў праекце запрошаны Аляксандр Дэмбіч – кампазітар і адзін з самых рознабаковых піяністаў маладога пакалення. Інтэрактыўныя сямейныя семінары правядуць доктар Марыя Твароўска, выкладчык з Музычнага Унівэрсітэту імя Ф. Шапэна ў Беластоку, і Агнешка Якубіч, аніматар культуры з Падляшскага Інстытута культуры ў Беластоку, танцорка ансамбля песні і танца „Kurpie Zielone”. Ужо ў бліжэйшую суботу праект ” Бізка Шапэна” адведае Міхалова, а ў нядзелю, 8 лістапада, Гарадок.
Фота: pikpodlaskie.pl
* * *
„Вельмі маладая культура – Падляшскае ваяводства”
У бліжэйшую пятніцу, 30 кастрычніка, Падляшскі Інстытытут Культуры запрашае аніматараў культуры, настаўнікаў, супрацоўнікаў мясцовага самакіравання і ўсіх, хто цікавіцца культурнай адукацыяй. Супольна падвядзем вынікі працы ў рамках праекту „Вельмі маладая культура – Падляшскае ваяводства”. Галоўнай тэмай сёлетняй сустрэчы „Вельмі маладой культура” ў Падляшскім ваяводстве стала „Kultura u!ważna”.Мэта канферэнцыі, якая падводзіць вынікі сёлетняга праекта „Вельмі маладая культура – Падляшскае ваяводства” ёсць спроба акрэсліць сферы камунікацыі ў культуры ў віртуальнай прасторы і прадставіць вынікі даследаванняў аб функцыянаванні падляшскіх культурных устаноў у час пандэміі. Акрамя таго, будуць прадстаўлены мерапрыемствы, якія былі праведзены ў рамках сёлетняга конкурсу для праектаў „Мы запрашаем вас да гульні – мясцовыя культурныя адукацыйныя праекты”.
* * *
Восень з Падляшскім Інстытутам Культуры “Такі пейзаж”. Падляшскі Інстытут Культуры прадстаўляе анлайн-выставу працаў удзельнікаў XXII-іх Агульнапольскіх майстар-класаў па жывапісу. На выставе зможам паглядзець звыш пяці дзясяткаў працаў у рознай тэхніцы.
* * *
„Новыя метады і тэхналогіі ў праектаванні культуры” і гала-канцэрт рэгіянальных слуханняў Фестывалю „Анна Герман”.
Адной са сфераў дзейнасці Падляшскага Інстытуту Культуры ў Беластоку ёсць адукацыя. Ахоплівае яна культурніцкую, інтэлектуальную, мастацкую, грамадскую ды экалагічную сферы з ухілам на культурніцкую і міжкультурніцкую адукацыю. Пачынаецца набор на курсы аспірантуры „Новыя метады і тэхналогіі ў праектаванні культуры”. А ўжо ў суботу, 17 кастрычніка, ПІК запрашае на гала-канцэрт рэгіянальных слуханняў сёмага Міжнароднага Фестывалю песні «Анна Герман”, які адбудзецца ў беластоцкіх Сподках па вуліцы св. Роха, 14.
* * *
“Rockowania 2020”, майстар-класы па традыцыйных танцах і слуханні да Ансамбля “Kurpie zielone”
У бліжэйшую суботу, 10 кастрычніка, у беластоцкіх Сподках, па вуліцы святога Роха 14, адбудзецца Фінал рок-конкурсу “Rockowania 2020”, ладжанага Падляшскім Інстытутам Культуры. На гэтым тыдні ПІК запрашае таксама на майстар-класы па традыцыйных танцах і слуханні да старэйшай групы Ансамбля Песні і танца “ Kurpie zielone”.
* * *
Фестываль аўтарскай песні імя Луцыі Прус «У жоўтых пламеннях лісткоў»
Ужо ў бліжэйшую пятніцу, 2-га кастрычніка ў Беластоку стартуе дванаццаты Фестываль аўтарскай песні імя Луцыі Прус «У жоўтых пламеннях лісткоў». Адно з важнейшых культурніцкіх мерапрыемстваў, ладжаных Падляшскім Інстытутам Культуры. Паслухайце больш.
Слухайце ў эфіры па серадах у 7:35 і 17:35 польскага часу (9:35 і 19:35 беларускага часу).