Канцэрт памяці Лукаша Стэпанюка
3-га кастрычніка беластоцкаму журналісту, гукарэжысёру, музыку Лукашу Стэпанюку магло б споўніцца 45-ць гадоў. Ён раптоўна памёр сёлета.

Мерапрыемства пройдзе ў цэнтры Беластока ў прасторы „Nie teatr” (ul. Sienkiewicza 4).
Сярод іншых у вечары возьмуць удзел гурт Relikt і Аляксандр Памідораў, гурт Ilo&friends, пісьменнік Уладзімір Арлоў. Пачатак а 19:00.