Хайка Маас: Правы чалавека мы абараняем і ў рамках Еўропы, і за яе межамі
Па словах міністра замежных спраў Германіі Хайка Мааса, мэтай Еўразвяза ў сітуацыі з Беларуссю з’яўляецца абарона правоў чалавека, а не хутчэйшая інтэграцыя краіны ў ЕЗ і НАТА.
Хайка Маас, міністр замежных спраў ФРГ
Хайка Маас, міністр замежных спраў Германіі, нагадаў, што правы чалавека, свабода меркаванняў і права на сходы — адны з асноўных каштоўнасцяў ЕЗ, паведамляе www.dw.com.
„Мы іх абараняем і ў рамках Еўропы, і за яе межамі”, — заявіў міністр у эфіры грамадска-прававога тэлеканала ZDF. Маас падкрэсліў, што ЕЗ імкнецца зрабіць магчымым дыялог паміж апазыцыяй і Лукашэнкам.