Марыя Калеснікава: Усе, хто мяне выкрадалі, неверагодна слабыя і ў істэрыцы
Бацька Марыі Калеснікавай атрымаў ліст ад дачкі з бел-чырвона-белымі сэрцайкамі і белай стужкай у канверце.
Сярод іншага, Марыя Калеснікава піша ў лісце да бацькі:
„Са мной усё добра. Умовы можна трываць, і новыя сяброўкі выдатныя. Мы займаемся фітнесам на вуліцы падчас прагулкі і шмат ядзім.
Вельмі сумую па табе і Тані. Я вельмі спадзяюся, што з ёй і камандай усё ў парадку. Абдымаю моцна іх усіх.
Абавязкова скажы ім не здавацца, толькі наперад! Гэтыя ўсе, хто мяне выкрадалі, неверагодна слабыя і ў істэрыцы. Яны нават не ўмеюць рабіць сваю працу добра. У іх усюды бардак і хаос. І гэта не жарт”.
Паводле tut.by