10 снежня – Міжнародны дзень правоў чалавека



10-га снежня ва ўсім свеце адзначаецца Дзень правоў чалавека. У гэты дзень у 1948 годзе была прынятая Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Гэты дакумент перакладзены на больш чым 370 моваў і дыялектаў свету.  Дэкларацыю падпісалі ўсе чальцы Арганізацыі аб’яднаных нацый. Гэта – 192 краіны.

Каардынатар праграмаў Гомельскага цэнтру стратэгічнай цяжбы Васіль Палякоў заўважае, што беларусы аб правах чалавека – ведаюць:

– Калі параўнаць з тым, што было 20-30 гадоў таму, то тады нават не ведалі такой катэгорыі. А зараз кожны чалавек ведае, што такое правы чалавека. Можа не зусім правільна разумее, але ведае пра іх і адчувае больш-меньш, калі мае месца парушэнне гэтых правоў.

Дзень правоў чалавека з’явіўся паводле прапановы Генеральнай асамблеі ААН. І з 1950 году адзначаецца штогод.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота lexilogos.com