100 альтэрнатыўных кандыдатаў супрацьстануць дзеючым мясцовым дэпутатам
100 альтэрнатыўных кандыдатаў супрацьстануць дзеючым мясцовым дэпутатам. Кампанія назірання за выбарамі «Права выбару-2018» абвясціла пра пачатак лакальных інфармацыйных кампаній на ста мясцовых выбарчых участках. Адна з галоўных задач кампаніі – прыцягненне ўвагі грамадзян да важнасці назірання за выбарамі.
У рэгіёнах назапасілася шмат праблем, якія застаюцца нявырашанымі ў выніку пасіўнасці дзеючых мясцовых кандыдатаў, кажа нацыянальны каардынатар кампаніі назірання “Права Выбару” Алесь Сілкоў.
— Мы зараз выбралі з нашых структур сто моцных кандыдатаў. Гэтыя тыя людзі, якія акрамя таго, што яны моцныя кандыдаты, могуць арганізаваць назіранне ў сваёй акрузе. Яны будуць праводзіць сваю лакальную кампанію. Яна будзе звязаная з тым, што чаму нешта не атрымоўваецца, бо дрэнныя выбары. А пасля гэтага ў гэтага ў гэтых людзей будзе праводзіцца назіранне. Мы плануем падрыхтаваць гэтых людзей, дзе гэтыя сто кандыдатаў, у дзень выбараў мы будзем цалкам закрываць усе ўчасткі. Будзем арганізоўваць назіранне гэтых людзей.
Са слоў Алеся Сілкова, галоўнай праблемай у Беларусі застаецца адсутнасць сумленных і справядлівых выбараў, а таксама неабходнасць унясення змен у выбарчае заканадаўства. Мэта будучых кандыдатаў кампаніі «Права выбару-2018» стаць рэальнымі прадстаўнікамі інтарэсаў народа.
Павел Генадзіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара