100-тысячная маніфестацыя ў Барселоне
У Барселоне прайшла шматтысячная маніфестацыя прыхільнікаў незалежнасці. Удзел у ёй узялі не менш 100 тысяч чалавек. Так жыхары адзначылі Дзень Каталоніі, які штогод святкуецца ў рэгіёне 11 верасня ў памяць гадавіны заканчэння аблогі Барселоны цягам вайны за іспанскую спадчыну 1701-1714 гадоў.
Агенцтва EPA апублікавала фотаздымкі маніфестацыі, якая прайшла пад лозунгамі за незалежнасць правінцыі. Удзельнікі шэсця выразна падтрымалі правядзенне 1 кастрычніка рэферэндума аб аддзяленні Каталоніі ад Іспаніі.
Беларускае Радыё Рацыя
