1000 подпісаў за Таццяну Караткевіч сабрана на Берасцейшчыне
Тысяча подпісаў на Берасцейшчыне сабрана ў падтрымку вылучэння ў якасці кандыдата на пост прэзідэнта Таццяны Караткевіч.
Такія вынікі першых пяці дней прац актывістаў ініцыятывы ’’Народны рэферэндум’’.
Гэта толькі старт кампаніі, пакуль людзі знаёміцца з біяграфіямі кандыдатаў, але з кожным днём пакідаюць усё больш подпісаў, – распавёў адзін з каарданатараў штабу па берасцейскай вобласці Ігар Маслоўскі:
– На днях мы ладзім пікеты на вуліцы Савецкай. Штодня нашы актывісты праводзяць кампанію ад “дзвярэй да дзвярэй” і таксама збіраюць подпісы ў падтрымку Таццяны. Мы нават не чакалі такой актыўнасці ад берасцейцаў, бо звычайна ў першыя дні людзі насцярожана ставяцца да кандыдата – вывучаюць яго біяграфію, чытаюць у інтэрнеце.
Няглядзячы на першыя дні збору подпісаў і летні перыяд, сітуацыя лепшая, чым у ходзе мінулых кампаніі, – дадаў палітык. З яго словаў, гэта дае пэўныя надзеі на паспяховы збор ста тысяч подпісаў па рэспубліцы ў падтрымку Таццяны Караткевіч.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
