11 кастрычніка пройдзе Нюрнбергская канферэнцыя па Беларусі



Народнае антыкрызіснае кіраванне (НАК) Беларусі 11 кастрычніка правядзе ў нямецкім Нюрнбергу прававую канферэнцыю. Яна будзе прысвечана злачынствам супраць чалавечнасці ў Беларусі ў 2020-2021 гадах і прызнанню рэжыма Аляксандра Лукашэнкі тэрарыстычным.

Прававая канферэнцыя пройдзе ў будынку прэс-клуба Нюрнберга (Gewerbemuseumspl. 2).Пачатак а 10-й мясцовага часу.

Для акрэдытацыі на канферэнцыю і ўдзел у ёй афлайн ці анлайн журналісты могуць запоўніць наступную форму: https://forms.gle/MBucBukjm2xuFxTU8

Cвой удзел у канферэнцыі ўжо пацвердзілі эксперты з Беларусі, Чэхіі, Польшчы, Літвы, Чэхі, ЗША і Францыі. Сярод выступоўцаў прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па юрыдычных пытаннях Сяргей Зікрацкі, адвакат, абаронца правоў чалавека, спецыяліст па крымінальным праве Томаш Вілінскі,  кіраўнічка „Прававой ініцыятывы”, прадстаўніца Міжнароднага камітэту па расследаванні катаванняў у Беларусі Вікторыя Фёдарава, літоўскі дзяржаўны дзеяч, палітык і дыпламат Петрас Аўштрэвічус, польскі палітык, дэпутат Сейма Міхал Шчэрба, былая палітзняволеная, якая патрапіла пад катаванні, Вольга Паўлава, амерыканскі дыпламат, які займаў пасаду памочніка дзяржсакратара па справах Еўропы і Еўразіі з 2005-га па 2009 год і амбасадара ЗША ў Польшчы з 1997-га па 2000 год Дэніэль Фрыд ды іншыя.

«Яшчэ ў 2020 годзе Дакладчык АБСЕ зрабіў заключэнне аб наяўнасці падстаў для стварэння міжнароднага трыбунала па злачынствах Лукашэнкі супраць чалавечнасці. Але дамагчыся яго правядзення можам толькі мы, беларусы», — заявіў Міхаіл Кірылюк, адказны па пытаннях юстыцыі ў НАУ.

Беларускае Радыё Рацыя