12 верасня – Адкрыты З’езд “Маладога Фронту”
12 верасня “Малады Фронт” правядзе Адкрыты З’езд, дзе будзе вырашацца змена стратэгіі арганізацыі. Пра гэта было заяўлена падчас святкавання 18-годдзя арганізацыі.
Заснавальнік і першы Старшыня “Маладога Фронту” Павел Севярынец спадзяецца на тое, што новае пакаленне “Маладога Фронту” зможа даць годны адказ на новыя сучасныя выклікі:
– Безумоўна, „Малады Фронт” жыве, 12 верасня пройдзе Адкрыты З’езд, дзе будзе вырашацца змена стратэгіі арганізацыі. Думаю, што прытаіўшыся апошнія пару гадоў, “Малады Фронт” зараз зноў выйдзе на арэну.
З’езд распачнецца аб 11 гадзіне у Менску на сядзібе Партыі БНФ: вул. Чарнышэўскага, 3-39. “Малады Фронт” запрашае ўсіх ахвочых, кожны, хто прыйдзе і падпіша прысягу, стане маладафронтаўцам і зможа галасаваць на З’ездзе.
Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара