13 верасня ў Страсбургу пройдзе Канферэнцыя Каліноўскага
15 гадоў таму
13 верасня ў Страсбургу пройдзе Канферэнцыя Каліноўскага. Яна арганізавана Офісам Святланы Ціханоўскай у кааперацыі з Цэнтрам “Еўрапейскі Дыялог”. Пра гэта паведаміла прэс-служба офіса Ціханоўскай.
У праграме заяўлены шэраг выступаў, у тым ліку зварот дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай. Таксама ўдзел у канферэнцыі возьмуць: праваабаронца Леанід Судаленка, галоўны рэдактар Хартыі-97 Наталля Радзіна, дэпутаты Еўрапарламента Хельмут Шольц, Анна Фатыга і Анджэй Галіцкі і віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента Эва Копач, прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл і так далей.
Беларускае Радыё Рацыя