14 лістапада эксгумуюць цела загінулага пад Смаленскам прэзідэнта Качыньскага



У Польшчы ў панядзелак, 14 лістапада, правядуць эксгумацыю целаў загінулых у авіякатастрофе ў расейскім Смаленску прэзідэнта Леха Качыньскага і ягонай жонкі Марыі, якія пахаваныя ў саркафагу ў Вавельскім замку Кракава.

1481286975

Працэдура адбудзецца пасля таго, як замак пакінуць наведвальнікі, а яго тэрыторыю закрыюць для старонніх, паведамляе «РИА Новости».

У той жа вечар парэшткі будуць дастаўлены ў аддзяленне судовай медыцыны Ягелонскага ўніверсітэта. Мяркуецца, што вывучэнне парэшткаў зойме чатыры дні, паўторнае пахаванне – таксама ў прысутнасці толькі сваякоў Качыньскіх – запланавана на 18 лістапада. Эксгумацыя загінулых у авіякатастрофе неабходная з-за памылак у медыцынскай дакументацыі. Запланавана падрабязнае вывучэнне парэшткаў з выкарыстаннем самага сучаснага абсталявання.

Раней паведамлялася, што ўсяго плануецца вывучыць парэшткі 83 ахвяраў авіякатастрофы – тых, хто не быў крэміраваны або эксгумаваны раней. Усе працэдуры, па дадзеных польскай Генпракуратуры, плануецца завяршыць да канца 2017 года.

15 кастрычніка экс-прэм’ер-міністр і кіраўнік партыі „Права і справядлівасьць” і брат былога прэзідэнта Польшчы Яраслаў Качыньскі даў згоду на эксгумацыю парэшткаў Леха Качыньскага, які загінуў у авіякатастрофе пад Смаленскам у 2010 годзе.

Фота Markus Schreiber