14 лiстапада Святлана Ціханоўская наведае Брусель



14 лiстапада Святлана Ціханоўская наведае Брусель, каб правесці сустрэчу з міністрамі замежных спраў краін Еўразвязу у рамках пасяджэння Рады па замежных справах. Візіт адбудзецца па запрашэнні Жазэпа Барэля, вярхоўнага камісара па замежных справах і абароннай палітыцы ЕЗ.

На гэтай сустрэчы плануецца абмеркаваць сярод іншага далейшыя крокі Еўразвязу па ўзмацненні ціску на дыктатуру і прасоўванне механізмаў адказнасці за парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, умацаванне ізаляцыі і непрызнання незаконнага рэжыму, а таксама крокі па вырашэнні міграцыйных пытанняў для беларускіх грамадзян ды іншыя пытанні – паведамляе прэс-служба Офіса Святланы Ціханоўскай.