15 год супрацы шведскіх і беларускіх сацыял-дэмакратаў
Сёлета спаўняецца пятнаццаць год супрацы Шведскай сацыял-дэмакртычнай партыі зямлі Вэрланд з Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй (Грамада). У гэтыя дні адбываецца візіт Ларса Ова Янсэна, які ў горадзе Арвіка ўзначальвае гарадскі савет, – распавяла намеснік старшыні БСДП (Грамада) Ганна Канюс:
-Ужо 15 год мы супрацоўнічаем. Цягам апошніх пяці гадоў Ларсу Янсэну адмаўлялі ў магчымасці прыехаць у Беларусь. А ў гэтым годзе ён нарэшце атрымаў візу. І мы вельмі радыя ўбачыць нашых шведскіх калег на беларускай зямлі.
Як адзначыла Ганна Канюс, атрыманне візы для прадстаўнікоў Шведскай Сацыял-Дэмакратычнай партыі – гэта пазітыўныя зрухі ў палітыцы кіраўніцтва беларускай дзяржавы.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота spring96.org