15 кастрычніка ў Польшчы пройдуць парламенцкія выбары
Парламенцкія выбары ў Польшчы пройдуць 15 кастрычніка 2023 года. Грамадзяне Польшчы будуць абіраць 460 паслоў (дэпутатаў) у Сойм (ніжэйшая палата парламента) і 100 сенатараў у Сенат (вышэйшая палата).
Першая выбарчая стадыя – гэта афіцыйнае ўведамленне Дзяржаўнай Выбарчай Камісіі (Państwowej Komisji Wyborczej) пра ўтварэнне выбарчага камітэту. Гэта можна зрабіць да 28 жніўня.
Адбываецца галасаванне толькі ў дзень выбараў – 15 кастрычніка (няма ніякага датэрміновага галасавання). У сенат ёсць аднамандатныя акругі, дзе хто найбольш набярэ галасоў, той і стане сенатарам.
У Сойм РП выбарчая ардынацыя – большасная, спосаб пералічэння аддадзеных галасоў выбаршчыкаў на колькасць дэпутацкіх мандатаў паводле D’Hondta, і таксама ў выбарчых акругах, найчасцей гэта ваяводства, хаця вялікія ваяводствы, як для прыкладу Мазавецкае, мае больш выбарчых акругаў.
Усё Падляшскае ваяводства – адна выбарчая акруга ў Сейм, і з яе будзе абрана 14 паслоў і 3 выбарчыя акругі ў Сенат- будзе абрана 3 сенатараў.
Беларускае Радыё Рацыя