17 назіральнікаў ад берасцейскай арганізацыі Прафсаюза РЭП



Сямнаццаць чалавек ад берасцейскай абласной арганізацыі Прафсаюзаў Радыёэлектроннай прамысловасці стануць назіральнікамі на сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах. Такое рашэнне было прынята на савеце структуры. Па тры актывісты будуць фіксаваць парушэнні выбарчага заканадаўства ў горадзе Баранавічы і Мікашэвічы, два – у Пружанах і дзевяць у Берасці, – распавяла старшыня берасцейскай абласной арганізацыі Прафсаюзаў РЭП Зінаіда Міхнюк:

– Людзі самі пажадалі быць назіральнікамі. Місія ў нас адна – зафіксаваць тое, што ў нас выбары не празрыстыя. Адзін участак у нас на Варшаўцы, 77-ы, там абяцаюць празрыстыя скрыні. Паглядзім.

Актывісты будуць весці назіранне за выбарчым працэсам з 6 па 11 кастрычніка, усе яны прайшлі спецыялізаванае навучанне ў межах кампаніі ’’Права выбару’’.

Беларускае Радыё Рацыя