19 чэрвеня адбудзецца сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расеі ў Менску



Прэс-служба кіраўніка Беларусі пацвердзіла правядзенне 19 чэрвеня ў Менску пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета (ВДС) Саюзнай дзяржавы.

На мінулым тыдні гэтую дату называў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.

Сёння прэс-служба Лукашэнкі паведаміла, што Уладзімір Пуцін наведае Беларусь 19 чэрвеня з афіцыйным візітам і правядзе перамовы з кіраўніком Беларусі. У час сустрэчы ў вузкім складзе кіраўнікі дзяржаў „абмяркуюць стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін, рэалізацыю сумесных праектаў, узаемадзеянне ў інтэграцыйных фарматах і на міжнародных пляцоўках”. Затым яны возьмуць удзел у пасяджэнні ВДС.

Парадак дня ўключае каля 10 пытанняў. У іх ліку — вынікі беларуска-расейскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва за 2017 год, справаздача аб выкананні бюджэту Саюзнай дзяржавы за 2016 год, праграма ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі на 2018—2019 гады. „Размова пойдзе таксама аб выкананні прыярытэтных напрамкаў і першачарговых задач далейшага развіцця інтэграцыйнага аб’яднання”, — гаворыцца ў паведамленні.

belapan.by