19 чэрвеня – апошні дзень збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты



Да 19-ай гадзіны выбарчыя камісіі Беларусі прымаюць подпісы за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты.

Нават калі кандыдат здасць 100 тысяч подпісаў, неабходных для вылучэння, гэта яшчэ не значыць, што кандыдата зарэгіструюць.

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына 18 чэрвеня паведамляла, што ініцыятыўныя групы двух патэнцыйных кандыдатаў ужо здалі звыш 100 тысяч подпісаў: за Аляксандра Лукашэнку – 364 тысячы, за Віктара Бабарыку – каля 150 тысяч.

Пра збор неабходных 100 тысяч подпісаў раней заяўлялі таксама Валерый Цапкала, Сяргей Чэрачань, Ганна Канапацкая і Андрэй Дзмітрыеў.

Беларускае Радыё Рацыя