19 снежня ў Кіеве адбудзецца акцыя салідарнасці з Беларуссю



У чацвер, 19 снежня 2019 года ў 13:00 каля Амбасады Расейскай Федэрацыі ва Украіне адбудзецца акцыя супраць анексіі Беларусі (Повітрофлотський пр-кт, 27).

Графік мерапрыемстваў: 13:00 – збор удзельнікаў каля Амбасады Расейскай Федэрацыі ва Украіне (Повітрофлотський пр-кт, 27), дзе пройдзе пікетаванне з удзелам беларусаў (у тым ліку сустаршыня Руху салідарнасці „Разам” Алена Талстая і адзін з лідараў Руху салідарнасці „Разам” Вячаслаў Сіўчык), а таксама ўкраінскія палітыкі і актывісты. 15:00 – Заканчэнне акцыі.

Мы запрашаем беларусаў, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, палітычных партый і ўсіх неабыякавых жыхароў і гасцей Кіева выказаць салідарнасць з беларускім народам.

 

Беларускае Радыё Рацыя