2-га жніўня пачынаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты



Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання пачынаецца 2 жніўня і прадоўжыцца да 11 жніўня ўключна, паведамляе blr.belta.by.

000020_495103_big

Рэгістрацыя праводзіцца акруговымі выбарчымі камісіямі, якія разглядаюць пададзеныя патэнцыяльнымі кандыдатамі дакументы з улікам шэрага крытэрыяў. Так, у рэгістрацыі будзе адмоўлена пры наяўнасці судзімасці ў асобы, якая вылучана кандыдатам, і непрадстаўлення аднаго або некалькіх неабходных дакументаў.

Адмовяць у рэгістрацыі, калі ў падпісных лістах па вылучэнні кандыдата ў дэпутаты будзе больш за 15 працэнтаў недакладных подпісаў выбаршчыкаў (ад агульнай колькасці правераных). Пасведчанне кандыдата таксама не выдадуць у выпадку, калі адкрыюцца факты выкарыстання ў інтарэсах выбрання грашовых сродкаў або іншай матэрыяльнай дапамогі замежных дзяржаў і аганізацый, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, міжнародных арганізацый і г.д.

Рашэнне акруговай камісіі аб адмове ў рэгістрацыі з пазначэннем прычын выдаецца не пазней чым на наступны дзень пасля прыняцця рашэння. Яно можа быць абскарджана ў адпаведную абласную, Менскую гарадскую выбарчую камісію ў трохдзённы тэрмін з дня прыняцця рашэння. Рашэнне абласной, Менскай гарадской выбарчай камісіі ў той жа тэрмін можа быць абскарджана ў абласны, Менскі гарадскі суд. Суд разглядае скаргу ў трохдзённы тэрмін, яго рашэнне з’яўляецца канчатковым.

Пасля рэгістрацыі кандыдаты пачнуць вядзенне перадвыбарнай агітацыі, гэты перыяд прадаўжаецца непасрэдна да выбараў. Аднак агітацыя ў дзень выбараў (у выпадку з парламенцкімі выбарамі ў Беларусі гэта 11 верасня) забаронена.

Фота Белта