2 кастрычніка адбудзецца прэс-канферэнцыя кампаніі “Народны рэферэндум”
Арганізатары такім чынам збіраюцца правесці сваеасаблівы народны іспыт для беларускага парламента.
Удзельнікі прэс-канферэнцыі распавядуць пра працэс збору подпісаў, змест звароту да дэпутатаў, правядзенне грамадскіх слуханняў паводле пытанняў ініцыяванага рэферэндуму.
Намеснік старшыні Руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч адзначае, што разам з перадачай подпісаў у парламент, кампанія «Народны рэферэндум» не завершыцца.
– Гэта завяршэння першага этапу – збору подпісаў. Мы сабралі 50 тысяч подпісаў, якія будзем падаваць у Палату прадстаўнікоў. 50 тысяч – гэта лічба, якая адпавядае Закону аб заканадаўчай ініцыятыве. Заўтра першы дзень працы Палаты прадстаўнікоў, мы перадаем ім гэтыя подпісы, каб разгледзець правядзенне ў Беларусі Рэферэндума па тых шасці пытаннях, якія мы агучвалі раней.
Прэс-канферэнцыя пройдзе ў офісе кампаніі “Гавары праўду” у Менску. Удзел у ёй возьмуць Уладзімір Някляеў, Аляксей Янукевіч, Юрась Губарэвіч і Мечыслаў Грыб.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя