20-гадовы студэнт стаў дарадцам Міністэрства Абароны Польшчы
Эдмунд Янігер, 20-гадовы студэнт са Злучаных Штатаў, стаў дарадцам міністра абароны Польшчы Антонія Мацярэвіча. Маладзён ужо раней быў звязаны з палітыкай: раней Эдмунд Янігер займаў пасаду намесніка кіраўніка дэпутацкага бюро Антонія Мацярэвіча, а таксама быў намеснікам кіраўніка акружнога штаба партыі “Права і Справядлівасць” на апошнім парламенцкіх выбарах. Акрамя гэтага, студэнт бярэ актыўны ўдзел у самаўрадзе сваёй вучэльні. Эдмунд Янігер ўзначальвае Раду Універсітэта Рутгерса па грамадскіх і міжнародных справах – беспартыйнай студэнцкай арганізацыі, якая фінансуецца факультэтам Адміністрацыі.
Новы дарадца міністра абароны Польшчы паходзіць з сям’і медыкаў. Маці Каміля Крысіцка-Янігер – лекар-дэрматолаг. Бацька маладога палітыка Робэрт А. Шварц – прафесар медычных навук, вядомы ў свеце навукоўца, займаецца даследаваннямі раку скуры.
Паводле партала wpolityce.pl
Здымак: janniger.pl