21 год таму была прынята Канстытуцыя Беларусі
15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі. Канстытуцыя Беларусі прынята Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994 года. Яна абвясціла Рэспубліку Беларусь унітарнай дэмакратычнай сацыяльна-прававой дзяржавай. Канстытуцыя ўстанавіла новую — прэзідэнцкую форму дзяржаўнага кіравання.
Мы запыталі ў берасцейцаў, што яны ведаюць пра гэты важны для дзяржавы дзень:
– Што там напісана – не ведаю.
– Мусіць жа быць нейкі закон, па якім людзі павінны жыць, каб не было канфліктаў. Для гэтага і існуе Канстытуцыя.
– Я нават ведаю, хто падпісаў гэтую Канстытуцыю. Усе думаюць, што гэта зрабіў “дзядзька з вусамі”, а падпісаў яе Мечыслаў Іванавіч Грыб. Гэта асноўны закон нашай краіны.
– Я лічу, што Канстытуцыя ствараецца для таго, каб бараніць правы людзей. І мне, як чалавеку, які жыве ў цэнтры Еўропы, хацелася б, каб мае правы неяк дзяржавай рэгламентаваліся.
– Канстытуцыя – гэта тое, да чаго краіны дэмакратыі ішлі ўсё жыццё. І на дадзены момант – гэта дакумент, які гарантуе ў першую чаргу правы грамадзян, не абавязкі грамадзян перад дзяржавай, а ў першую чаргу правы.
Прыгадаем, што 17 кастычніка 2004 году ў Рэспубліцы Беларусь прайшоў ініцыяваны Аляксандрам Лукашэнкам рэспубліканскі рэферэндум. У выніку яго Лукашэнка атрымаў права ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах неабмежаваную колькасць разоў. Раней Канстытуцыя прадугледжвала толькі два прэзідэнцкія тэрміны запар.
Беларускае Радыё Рацыя