24 жніўня ў Бельгіі пройдзе беларускі пікет
24 жніўня ў Брусэлі на плошчы Шумана пройдзе пікет, які зладзяць беларусы Бельгіі.

Па словах арганізатараў, мэта пікета – „давесці да палітыкаў і да жыхароў Бельгіі пра факты злачынстваў, якія робяцца ў Беларусі рэжымам крамлёўскіх тэрарыстаў.
Запрашаюцца ўсе, каму неабыякавы лёс беларускага народа!
Сустрэнемся каб павіншаваць адзін аднаго з надыходным Святам Незалежнасці.
Жыве Беларусь!”
