25 гадоў таму Станіслаў Шушкевіч узначаліў Вярхоўны Савет
Роўна 25 гадоў таму Станіслаў Шушкевіч узначаліў Вярхоўны Савет Беларусі.
Ужо на наступны дзень бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаныя ў якасці дзяржаўных сімвалаў, беларуская мова стала адзінай дзяржаўнай, а назва краіны змянілася з БССР на Рэспубліку Беларусь. Станіслаў Станіслававіч узгадвае:
– Я доўга пра гэта не гаварыў, але хачу сказаць, што звычайна ацэньваецца праца палітыка за першых сто дзён. На васьмідзясяты дзень мы падпісалі дакумент па якім Расея прызнала незалежнасць Беларусі, для мяне гэта самае галоўнае, што ёсць у Белавежскім пагадненні.
Апрача Белавежскіх пагадненняў, якія спынілі існаванне СССР, дасягненнем свайго старшынства Шушкевіч лічыць вывад ядзернай зброі з Беларусі. Да пераліку можна дадаць таксама першы і апошні на дадзены момант візіт прэзідэнта ЗША ў Беларусь. Шушкевіч прымаў у Менску Біла Клінтана незадоўга да завяршэння сваіх паўнамоцтваў у 1994 годзе.
[youtube id=”PKF-KexuBzY”]
Стась Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя