25 кандыдатаў ад сацыял-дэмакратаў на Берасцейшчыне
Каля 25 кандыдатаў плануюць вылучыць сацыял-дэмакраты Берасцейскай вобласці на выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў. Пра гэта паведаміў старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (БСДП) “Грамада” Ігар Маслоўскі.
Ягоная ініцыятыўная група па зборы подпісаў у кандыдацтва ўжо прайшла адпаведную рэгістрацыю ў гарвыканкаме:
– Гэтым разам усё прайшло вельмі добра. Таму мы здалі заўчасна спіс ініцыятыўнай групы і заяву. Літаральна праз некалькі дзён мы атрымалі пасведчанні сяброў ініцыятыўнай групы і зараз чакаем 10 снежня, каб пачаць збор подпісаў. На руках мы ўжо маем пасведчанні.
Для перадвыбарчых пікетаў па зборы подпісаў сацыял-дэмакраты ўжо падрыхтавалі каляровыя плакаты. Выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў адбудуцца 18 лютага 2018 года.
Цалкам гутарка ў далучаным файле:
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота аўтара
