25 кастрычніка заканчваецца тэрмін “Народнага ўльтыматуму”



Сёння заканчваецца тэрмін “Народнага ўльтыматума”, які два тыдні таму агучыла Святлана Ціханоўская. У ім тры патрабаванні: адстаўка Лукашэнкі, спыненне гвалту сілавікоў і вызваленне ўсіх палітвязняў. Па ўсёй краіне, асабліва ў Менску, чакаюцца мітынгі прыхільнікаў перамен.

Вынікі пратэсту ўжо відавочныя – гэта кансалідацыя беларускага грамадства, – адзначае праваабаронца з Пінску Алесь Рамановіч:

– Кансалідацыя людзей, але яшчэ баяцца многія, народ запужалі за гэты час. Але кансалідацыя, узаемадапамога памянялі стаўленне многіх людзей. Нават ведаю выпадак, калі маці галасавала за Лукашэнку, а яе сына пасадзілі. І яна баялася, што сорамна. А тут людзі пачалі дзякаваць яе за сына. І яе ўжо погляды памяняліся.

Суразмоўца мяркуе, што 25-га кастрычніка не стане вырашальным днём у палітычным крызісе і пратэсты працягнуцца надалей.

На 26 кастрычніка Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў да агульнанацыянальнай забастоўкі.

Беларускае Радыё Рацыя