25 верасня першае пасяджэнне Еўранэсту ў новым скліканні



Першае пасяджэнне Еўранэсту ў новым скліканні Еўрапейскага парламента пройдзе сёння. Еўранэст – гэта парламенцкае прадстаўніцтва праграмы „Усходняга партнёрства“ паміж Еўразвязам і шэрагам постсавецкіх краінаў.

Віцэ-старшыня Еўрапейскага парламента Рышард Чарнэцкі паведаміў:

– Кіраўніцтва Еўранесту абранае. Пасяджэнне будзе прысвечанае ў асноўным выпрацоўцы плану дзеяння на бліжэйшы час.

У праграме „Усходняе партнёрства” удзельнічаюць Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова ды Украіна. Парламентары з Беларусі на пасяджэнні  Еўранэста не запрошаныя – Еўразвяз выступіў супраць іх удзелу з прычыны не-дэмакратычнага парадку абрання беларускага парламента.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя