27 ліпеня – дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі



Роўна 32 гады таму Вярхоўны Савет БССР прыняў дэкларацыю пра дзяржаўны суверэнітэт Беларусі. Праз год – 25 жніўня 1991 года гэты дакумент атрымаў канстытуцыйны статус.

Гэтую гістарычную дату – 27 ліпеня адзначалі з 1992-га па 1995-ы год. У гэты перыяд краіна атрымала новую назву, вярнула гістарычныя дзяржаўныя сімвалы, прыняла Канстытуцыю краіны і абрала першага прэзідэнта Беларусі.

19 верасня 1991 года быў прыняты закон пра назву Рэспублікі Беларусь. Бел-чырвона-белы сцяг і герб „Пагоня” сталі дзяржаўнай сімволікай.

У 1996 годзе кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка пасля незаконнага антыканстытуцыйнага рэферэндума перанёс свята на 3 ліпеня – дзень вызвалення Менску ад фашыстаў.

Сённяшнія дзяржаўныя органы фактычна не адзначаюць дату 27 ліпеня 1990 года.

Беларускае Радыё Рацыя

фота 27 ліпеня 1992 года. Дэманстрацыя на дзень Незалежнасці ў Менску ( з кнігі Сяргея Навумчыка „Сем гадоў адраджэння”)